Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая падалі касацыйную скаргу на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 17 кастрычніку, якім судзьдзя Тацяна Трацюк адхіліла скаргу на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў выканкаму па забароне мірнага пікетаваньня ў падтрымку арыштаванага ў Менску вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Беларускія амбасады ў многіх краінах адмаўляюць у візах прадстаўнікам міжнародных грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў, якія выказалі жаданьне патрапіць 02 лістападу на суд у Менску па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Сапраўды, 25.10.2011, праз 7 дзён пасьля вынясеньня рашэньня Жодзінскім судом 17.10.2011, у матэрыялах справы “знайшлося” прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда аб парушэньні заканадаўста мясцовым выканкамам … Калі выносілася й каму абвяшчалася дадзенае вызначэньне не зусім зразумела? Але ў прадстаўленым пратаколе, факт ягонага прыняцьця й абвяшчэньня напрыканцы судовага паседжаньня 17 кастрычніку – “зафіксаваны” (!?). Чытаць далей »
Асамблея НДА, “Беларускі Гэльсынскі камітэт”, Праваабарончы цэнтар “Вясна” і Цэнтар праўнай трансфармацыі падрыхтавалі адмысловы аналіз зьменаў і дапаўненьняў, прапанаваных да ўнясеньня ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
17 кастрычніку Жодзінскі гарадзкі суд завершыў разгляда справы па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на дзеяньне (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму па фактах перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
У выніку Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі фактычна ва ўмовах, калі выканкам прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў аб далучэньні да заяўкі адпаведных дамоваў з гарадзкімі службамі (!?). Чытаць далей »
Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі рыхтуецца да судовага працэсу. Адначасова ён выступае зь ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову. Чытаць далей »
13.10.2011 з 14-30 да 16-45 праходзіла другое паседжаньне Жодзінскага суду па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) кіраўніцтва Жодзінскага гарвыканкаму ў выглядзе перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
Сьледчы Гомельскай абласной пракуратуры па Цэнтральным раёне Сяргей Кузьмянкоў адмовіў праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму ва ўзбуджэньні крымінальнае справы ў дачыненьні да судзьдзі суду Цэнтральнага раёну Гомеля Алены Цалковай. Малодшы дарадца юстыцыі палічыў, што судзьдзя, якая адмовілася даць яму тлумачэньні, ня мела намеру, накіраванага на вынясеньне загадзя неправасуднага судовага акту.
Чытаць далей »
Як павеламіў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк ён падаваў заяўку ў мясцовы гарвыканкам і плянаваў 16 кастрычніка правесьці адзіночнае вулічнае шэсьце па пешаходнай частцы бульвара Касманаўтаў, каб прыцягнуць увагу жыхароў гораду да факту парушэньня права на свабоду віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавеку, кіраўніка закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Чытаць далей »
Праваабаронца Сяргей Усьцінаў абскардзіў стандартную пастанову аб адмове ў зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага, вынесеную сьледчай ДФР КДК Тацянай Касынкінай. У адказе, атрыманым з пракуратуры гораду Менску, гаворыцца аб тым, што мера стрыманьня абраная правільна.
Чытаць далей »












