Прадстаўляем пачатак сустрэчы групы беларускіх юрыстаў з прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы, якая адбылася напрыканцы сакавіка 2012 году ў Вільні ў межах праграмы Інстытуту разьвіцьця й трэнінгу Educatio й фундацыі Конрада Адэнаўэра.
Чытаць далей »
28 красавіка на сустрэчы з прэзіыдэнтам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым у падмаскоўнай рэзыдэнцыі Горкі сябры Рады па правах чалавека перадалі яму ліст з просьбай выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб спрыяць вызваленьню ў Беларусі праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
“Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асобаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выказванне. Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разглядае выкарыстанне адвольных затрыманняў у якасці інструмента сістэматычнага падаўлення крытыкі як сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека.
Чытаць далей »

Валянцін Стэфановіч, Менск
У траўні ўступаюць у сілу зьмены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ворганах дзяржаўнай бясьпекі”, згодна зь якімі існаваньне неафіцыйнага “сьпісу невыязных” апазяцыянэраў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы. Сваё меркаваньне адносна гэтага пытаньня выказвае намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому таксама абмежаваны выезд зь Беларусі. (далей – правапіс першакрыніны)
Чытаць далей »
22 красавіка гарадзенскія грамадзкія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімер Хільмановіч, якія вярталіся зь Вільні дамоў, былі затрыманыя мытнікамі на памежным пераходзе “Прывалка”.
Чытаць далей »
Нобэлеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру. Пра гэта Польскай агенцыі друку распавёў старшыня камісыі па замежных справах Сэйму Польшчы Анджэй Галіцкій дырэктар фонду “Свабода й дэмакратыя” Томаш Пісуля.
Чытаць далей »

Валянцін Гефтэр, Расея
Дырэктар Маскоўскага інстытуту правоў чалавека, сябра ады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці й правоў чалавека пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі Валянцін Гэфтэр нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў.
Чытаць далей »
Зьдзяйсьняючы дзеяньні па даручэньні Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб’ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў краінаў АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацыяў;
Чытаць далей »

Міжнародная назіральная місыя Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
10 красавіка суд Маскоўскага раёна Менску вынес рашэньне аб прэвэнтыўным наглядзе на працягу двух гадоў за моладзевым актывістам Паўлам Вінаградавым.
Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, пасьля чаго суд прысудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасьня 2011 году актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзыдэнта аб памілаваньні. І ўжо 22 лютага ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну да 10 сутак адміністратыўнага арышту за акцыю «Цацкі мітынгуюць!» А пасьля гэтага актывіста некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе й саджалі на суткі. Чытаць далей »
Павал Сапелка, Менск
Нямецкае адзьдзяленьне Amnesty International заявіла пра намер вылучыць Паўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка, што ўручаецца людзям, якія працуюць дзеля сьвету, свабоднага ад дыскрымінацыі, расізму й гвалту, рызыкуюць сабой дзеля дасягненьня сваіх ідэалаў, карыстаюцца мовай міру й сваім прыкладам натхняюць і заахвочваюць іншых.
Чытаць далей »








