Першы дзень судовага працэсу над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам пачаўся з таго, што з залы суда мусілі выйсьці незалежныя журналісты, якія пісалі пра зьяўленьне ў Віцебску ў 2006-07 гг. лістоў з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “Русского Национального Единства”, у датычнасьці да напісаньня й распаўсюду якіх вінавацяць Сьвеціка.(далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
12.55. Судзьдзя Галіна Урбановіч абвясьціла чарговы перапынак да 14-ай гадзіны. Перад гэтым на судовым працэсе вырашаліся фармальнасьці з абавязковым перакладам усіх судовых дзеяньняў на беларускую мову. Такое стаўленьне суду да правоў беларускамоўных удзельнікаў крымінальнай справы можна расцэньваць як станоўчую зьяву ў беларускай судовай практыцы. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка падаў скаргу ў пракуратару Беларусі на дзеяньні сьледзтва ў справе ягонага падабароннага.
Чытаць далей »
Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы па факце самагубства праваабаронцы Яны Паляковай. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў пракуратуры.
Праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ліст ад сьледчага абласной управы КДБ пра тое, што крымінальную справу, распачатую супраць яго паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” і прыпыненую амаль паўгода таму, ізноў аднавілі.
Ад 22 студзеня гэтага году ў жодзінскай турме адбывае пакараньне за ўхіленьне ад аплаты штрафу Міхал Міхаленя, 26-гадовы жыхар вёскі Калінаўка, што на Любаншчыне. Суд Любанскага раёну на пачатку 2007 году асудзіў маладзёна да штрафу па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу – за “наўмыснае ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”. Міхал Міхаленя адмовіўся выконваць службовы абавязак паводле сваіх рэлігійных перакананьняў: ён прыняў іслам, а ў беларускім войску няма ўмоваў для службы мусульманаў. (далей – парвапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »


