Дэпутаты павінны заняцца праблемай забароны масавых мерапрыемстваў у горадзе. Так лічыць мясцовы актывіст Уладзімер Шыла, чарговых пяць заяваў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў якога зноў не ўхваліў Салігорскі выканкам.
Чытаць далей »

Валянцін Стэфановіч, суд Партызанскага раёну, 02 сьнежня, Менск
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў дзьве пастановы аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну аб спагнаньні з праваабаронцы падаходнага падатку, пені й дзяржаўнай мыты. Чытаць далей »

Алесь Бяляцкі - на падлозе ў зале ВС на знак пратэсту супраць ліквідацыі "Вясны"
“Народная Воля” надрукавала ўжо пяты ліст-успамін зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаны ім за кратамі. Гэтым разам ён згадвае гістарычныя падзеі 1996 году, масавыя вясновыя акцыі, разгоны і ўзбуджэньне крымінальных справаў. Чытаць далей »
27 лютага гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавеку ААН. Заяўнікі лічаць, што іхныя правы на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя беларускімі ўладамі. Чытаць далей »
Хто ж “свае”, а хто – “чужыя”!?
23 лютага актывісты антыалькагольнай акцыі былі затрыманыя міліцыяй у 12.30 каля ўнівэрмагу «Гомель». Чытаць далей »

Зінаіда Шуміліна, Гомель
Сябра АГП з Гомеля Зінаіда Шуміліна накіравала індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Яна лічыць, што разам з паплечнікамі пацярпела ад дзеяньняў беларускіх уладаў. Канфліктная сытуацыя, якая патрабуе ўмяшальніцтва міжнароднай структуры — Камітэту ААН па правах чалавеку, пачалася ў лютым мінулага году.
Чытаць далей »

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск
Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора й Уладзімер Няпомняшчых атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на сваю заяву, сутнасьць якой у тым, каб парлямэнт ініцыяваў перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньні ў адпаведнасьць арт.25 Канстытуцыі й арт.9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нормаў арт.8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (ПВКаАП). Чытаць далей »
Чытаць далей »
Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу “ухіленьне ад адбыцьця пакараньня”. Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – “хатняй хіміі”. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жук. Чытаць далей »







