Жні 31
18 сьнежня 1992 года Генэральная Асамблея ААН прыняла Дэклярацыю аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненьняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 году Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвэнцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненьняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны й зараз пад дакумэнтам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краінаў.


