Судовае паседжаньне па адміністратыўнае справе сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча адкладзена на 10 жніўня (пачатак – а 10-ай гадзіне). Учора, 29 ліпеня, Суд Пінскага раёну й гораду Пінску пачаў новы разгляд справы – пасьля таго, як Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае судовае рашэньне й накіраваў справу іншаму судзьдзі. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
«Міжнародная амністыя» вітае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці вязьня сумленьня Яўгена Якавенкі, які быў прысуджаны да 1 году абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад вайсковай службы».
Чытаць далей »
У Гомелі 26 ліпеня міліцыя затрымала Васіля Палякова – кіраўніка гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Юрыя Глушакова – першага намесьніка старшыні партыі “Зялёныя” і грамадзкую актывістку Ларысу Шчыракову. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Менгарвыканкам забараніў актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” правесьці пікет каля расейкай амбасады 27 ліпеня, у дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Чытаць далей »
Сёньня, 23 ліпеня, судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суду пад старшынствам Людзьмілы Грынько ўжыла да асуджанага прызыўніка Яўгена Якавенкі амністыю ў сувязі зь 65-годзьдзем Перамогі, вызваліўшы ад крымінальнай адказнасьці за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Артыкулам 40 Асноўнага Закона нашай краіны кожнаму беларусу дадзена права звароту ў дзяржаўныя ворганы, якія абавязаныя разгледзець яго й даць адказ па сутнасьці. Не зьяўляецца выключэньнем і Канстытуцыйны Суд, які ў першую чаргу абавязаны стаяць на варце канстытуцыйных гарантыяў для кожнага.
Чытаць далей »
Больш за год віцебскі праваабаронца Валеры Місьнікаў, разам з актывістам Сяргеем Каваленкам, намагаюцца ад заводу вінаградных вінаў “Дыяніс” (СТАА ЗВВ “Дыяніс”) спыненьня вытворчасьці й рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі спіртных напояў пад гандлёвым знакам “БУЛЬБАШЪ”.
Чытаць далей »
Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадзкасць такім чынам выказала сваю занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі, у прыватнасьці, наяўнасьцю сьмяротнага пакараньня, абмежаваньнем свабоды СМІ, грамадзянскіх і палітычных правоў, і падтрымку беларускім праваабаронцам. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Зь ініцыятывы Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пракуратурай Чыгуначнага раёну г. Віцебску 13 ліпеня 2010 г. распачата праверка ў дачыненьні апазыцыйнага актывіста Сяргея Белязекі. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »












