best casino bonuses
Тра 31
fidh-viasna

Miznarodny rezanans

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказваюць глыбокую занепакоенасць з нагоды хвалі новых рэпрэсіўных дзеянняў (ператрусаў, допытаў і арыштаў) у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, незалежных журналістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, а таксама ў сувязі з агульным пагаршэннем стану правоў чалавека ў краіне.
Чытаць далей »

Тра 28
AAN

AAN

У Камітэце па правах чалавеку ААН зарэгістраваныя паведамленьні дэмакратычных актывістаў Берасьця – Дзяніса Турчаняка, Ірыны Лаўроўскай, Валеры Фамінскага, Рамана Кісьляка. Гэтыя паведамленьні тычацца забароны пікетаваньня ў Берасьці ў студзені 2009 г. 

26 траўня заяўнікам стала вядома, што паведамленьні зарэгістраваныя 18 траўня 2010 г. пад нумарам 1948/2010. Гэта 75-я справа ў Камітэце ў дачыненьні да Беларусі.

Чытаць далей »

Тра 21
Як абараняць права ...

Як абараняць сваё права ...

Нязваным гасьцям — ніводнага слова без адвакату!
У апошнія дні адбыліся масавыя затрыманьні актывістаў грамадзянскага руху «Гавары праўду», ператрусы ў кватэрах і офісах, канфіскацыя аргтэхнікі, маёмасьці. Многія дзеяньні міліцыянтаў праходзілі з парушэньнямі заканадаўства. Як паводзіцца грамадзяніну ў падобных сытуацыях, як абараніць сябе? Што трэба ведаць пра асноўныя працэдуры ператрусу ды іншых сьледчых дзеяньняў?

Чытаць далей »

Тра 21
Асамблея НДА Беларусі

Асамблея НДА Беларусі

З набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў у грамадзтве Беларусі ўзрастае напружанасьць. Неадэкватныя паводзіны ўладаў у дачыненьні да актывістаў кампаніі “Гавары праўду” сьведчаць пра няўпэўненасьць рэжыму ў  сцэнары выбарчага працэсу.
Чытаць далей »

Тра 20
Jezy Buzek

Jezy Buzek

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк 19 траўня выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і перасьлед структур грамадзянскай супольнасьці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».
Чытаць далей »

Тра 20
fidh

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека распаўсюдзіла прэс-рэліз “адносна Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду Беларусі, пытаньняў сьмяротнага пакараньня, свабоды асацыяцыяў, свабоды слова й мірных сходаў, а таксама забароны катаваньняў і незалежнасьці судовай сыстэмы.”

Прапануем Вашае ўвазе поўны тэкст прэс-рэлізу. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Тра 20
Міхал Пастухоў, Менск

Міхал Пастухоў, Менск

Зарэгістраваць новае незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне ў Беларусі сёньня практычна немагчыма. Прадстаўнікі рэгіянальных газэтаў, якім адмаўляюць у рэгістрацыі, дамагліся ўчора аўдыенцыі ў першага намесьніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. Аднак станоўчага выніку сустрэча журналістам не прынесла. Cытуацыю камэнтуе юрыст Беларускае асацыяцыі журналістаў доктар юрыдычных навук, прафэсар Міхал Пастухоў.
Чытаць далей »

Тра 20
БАЖ

БАЖ

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абураная грубым наступам на свабоду слова ў Беларусі, чарговая хваля якога пачалася 18 траўня з «рэйду» міліцыі і спецслужб па офісах і кватэрах грамадскіх актывістаў.
Чытаць далей »

Тра 19
Jan Lapicki

Jan Lapicki

Стварыўшы праблему мясцовы выканкам не ўстане яе вырашыць самастойна. У той жа час, кіраўніцтва Жодзінскага ГАА не адрэагавала на прозьбу бацькоў Янкі Лапіцкага хадайніцтваваць перад вышэйшымі ўстановамі сыстэмы адукацыі й “вэртыкалі” ўлады для хутчэйшага вырашэньня Жодзінскае праблемы станоўчым чынам.

Бацькі прасілі аднавіць паўнавартаснае гімназычнае навучаньне для іхнага беларускамоўнага сына ў Гімназыі №1 горада Жодзіна да канца 2009-2010 навучальнага году й правесьці нармальную атэстацыю вучня, які з-за  пазбаўленьня права на навучаньне па-беларуску ў 2009 годзе дагэтуль вымушаны займацца самастойна.

Чытаць далей »

Тра 17
КС Белаурсі

Разважаньні праваабаронцы …

Я, як праваабаронца, павінен стала сачыць за зьменамі нашага заканадаўства. І, натуральна, узрадваўся, калі Канстытуцыйны Суд Беларусі, пачуўшы шматлікія звароты беларускіх праваабаронцаў, 15 чэрвеня 2007 года нарэшце вынес рашэньне й прапанаваў Палаце прадстаўнікоў НС РБ занесьці зьмены ў ПВКаАП і зрабіць роўнымі правы на абарону пацярпелых і асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, а менавіта – прадставіць права на прадстаўніка (рэд.: у судовым працэсе).

Чытаць далей »