Сак 04
Інфармацыя па справе аб абароне права на адукацыю беларускамоўнага вучня, Янкі Лапіцкага, не прадстаўляецца кіраўніцтвам Гімназыі №1, але … Але, сэнсацыйнае зьнікненьне важнага працэсуальнага дакумэнту з судовае справы па гэтым пытаньні - таксама інфармацыя!
12.02.2010, пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы №2-200-2010 у судзе, Аляксей Лапіцкі, які абараняе права ўласнага 14-гадовага сына Яна працягваць навучаньне ў Гімназыі №1 горада Жодзіна на роднай мове, наведаў кіраўніцтва Гарадзкога Адзьдзелу Адукацыі й зрабіў спробу азнаёміцца там з дакумэнтамі ГАА, датычнымі парушэньня ягонага Кнстытуцыйнага права на выбар тыпу й мовы адукацыі. Чытаць далей »



