Камітэт ААН па правах чалавека распаўсюдзіў інфармацыю з гэтай нагоды ў сваiм прэс-рэлізе па выініках веснавой сесіі ў Нью-Ёрку.
Чытаць далей »
Менскі абласны суд 29.03.2010 адхіліў скаргу Лапіцкіх на рашэньне Жодзінскага суда ад 11.02.2010.
Пры гэтым, судзьдзю Далідовіч зусім не цікавіла аргумэнтацыя па Касацыйнае скарзе … Было бачна, што яе асабіста больш непакоіць “няправільная беларускамоўнасьць” заяўнікоў … !??
25 сакавіка праваабарончыя арганізацыі Civil Rights Defenders (Швэцыя), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), Фундацыя Дамоў правоў чалавека (Нарвэгія) і Нарвэскі Гэльсынскі камітэт накіравалі заяву пратэсту прэзыдэнту Беларусі, з асуджэньнем пераследу праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча ды Ірыны Тоўсьцік. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Падчас судовага разгляду адміністратыўных справаў па артукуле 23.34 КаАП “Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня” праваабаронцы ПЦ “Вясна” скарысталіся праўкамі, што былі ўведзены ў адміністрацыйны кодэкс напрыканцы 2009 году й пачалі дзейнічаць пасьля апублікаваньня, аднак мала хто пра іх ведае – нават судзьдзі. У выніку праваабаронцы атрымалі мінімальнае пакараньне – штраф 0,5 б.в. (17, 5 тыс. BYR)
Чытаць далей »
Шчыра далучаемся да сьвяточных віншаваньняў і ў салідарнасьць зь сябрамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” прэзентуем наступны матэрыял.
Дарагія сябры!
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсьцік, якіх учора судзілі за правядзеньне несанкцыянаванага пікету, шчыра дзякуюць усім за аказаную падтрымку і салідарнасць. Чытаць далей »
Па ўсёй Беларусі супрацоўнікі сілавых структураў затрымліваюць патэнцыйных удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі. Інфармацыя папаўняецца.
Чытаць далей »
На запыт грамадзянаў з Жодзіна Мінадукацыі Беларусі – адмаўляецца прадстаўляць інфармацыю …
Міністар Адукацыі М.Радзькоў у чарговы раз не адказаў на зварот бацькоў Янкі Лапіцкага, які па-ранейшаму пазбаўлены адукацыі на роднай мове ў Жодзінскай Гімназыі №1 (дырэктар Г.Каршун).
Чытаць далей »
У судзе Ленінскага раёну скончыўся разгляд адміністрацыйных справаў, заведзеныў на праваабаронцаў, якія 23 сакавіка каля адміністрацыі прэзыдэнта пратэставалі супраць прывядзеньня ў выкананьне на мінулым тыдні двух сьмяротных прысудаў.
Чытаць далей »
Перагляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Яна Міхайлава за ўхіленьне ад службы ў войску па арт. 435 КК прызначаны на пятніцу, 26 сакавіка, а 16 гадзіне ў судзе Менскага раёну. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Сёньня Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт вызначыў месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатам у дэпутаты. Традыцыйна, гэтым месцам стала пляцоўка каля дому №64А па вуліцы Чалюскінцаў. Гэта будынак былога палацу культуры завода штучнага валакна імя Куйбышава. Побач – гарадзкі цэнтар рытуальных паслугаў.
Чытаць далей »









