Лют 11

Прэс-канфэрэнцыя, Менск
Праваабаронцы прэзентуюць даклад для працэдуры унівэрсальнага пэрыядычнага агляду Беларусі ў межах Савету ААН па правах чалавеку.
Прэзентацыя дакладу адбылася сёньня, 11 лютага, у 12.00 у офісе Беларускага Гэльсынкскага Камітэту па адрасе вул. К. Лібкнехту, 68 – 1201. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Лют 11

Іван Стасюк, Берасьце
Актывіст берасьцейскага МФ Іван Стасюк сёньня раніцай атрымаў папярэджаньне Берасьцейскай абласной пракуратуры аб крымінальнай адказнасьці па артыкулу 193-1. Паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі) прадугледжана зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў.
Чытаць далей »
Лют 10
Па справе аб абароне права на мірныя сходы ў Жодзіне, па якой в.а. старшыні суда, судзьдзя Тацяна Трацюк вынесла 27.01.2010 адмоўнае рашэньне, будзе падавацца касацыйная скарга.
Чытаць далей »
Лют 10

Janka Lapicki
09-10.02.2010 Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія з Жодзіна зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру, а таксама да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова з заявай аб бязьдзейнасьці мясцовых уладаў.
Зварот Лапіцкіх зьвязаны з тым, што адміністрацыя гімназіі № 1 і адміністрацыя гораду не забясьпечылі ўмовы для навучаньня іх сына, 14-гадовага Янкі Лапіцкага, на беларускай мове. Чытаць далей »
Лют 08

АБСЭ
Новы закон не павінен стацца «абмежавальнікам свабоды слова ў інтэрнэце». Так лічыць упаўнаважаны АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Міклаш Харашты.
Чытаць далей »
Лют 07

Ігар Пятрышэнка, МЗС Беларусі
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімер Кацора зьвяртаўся ў дзяржаўныя ворганы з патрабаваньнем выканаць рашэньне Камітэту ААН па правах чалавеку аб аднаўленьні дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.
Адзін з зваротаў быў скіраваны ў Міністэрствы замежных справаў, якое наўпрост адказвае за дзеяньні Рэспублікі Беларусь у межах міжнародных пагадненьняў, працуе ў полі дзеяньня міжнароднага права, стварае імідж і твар краіны ў сфэры міжнародных узаемадачыненьняў і міждзяржаўнага партнэрства.
Чытаць далей »
Лют 06

Адзьдзел Адукацыі, Жодзіна
На 10.02.2010 прызначана чарговае папярэдняе паседжаньне ў Жодзінскім судзе па скарзе бацькоў Яна Лапіцкага на неправамерныя дзеяньні службоўцаў Жодзінскага выканкаму па спыненьні беларускамоўнага навучаньня іхнага беларускамоўнага сына ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.
Чытаць далей »
Лют 01

Зьміцер Дашкевіч, Менск
30 студзеня ў памяшканьні менскай штаб-кватэры Партыі БНФ адбыўся ўстаноўчы зьезд моладзевай арганізацыі «Малады фронт». Чытаць далей »