Лют 27
26.02.2010 адбылося звыш ардынарнае й зусім ужо нечаканае здарэньне ў Жодзінскім судзе. Пачыналася ўсё, як звычайна й нічога дзіўнага не чакалася. Аляксей Лапіцкі прыйшоў у суд, каб азнаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня, якое адбылося 10-11.02.2010 пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк.


