Праваабаронцы за свабодны выбар.
Лют 27
Суд горада Жодзіна

Суд горада Жодзіна

26.02.2010 адбылося звыш ардынарнае й зусім ужо нечаканае здарэньне ў Жодзінскім судзе. Пачыналася ўсё, як звычайна й нічога дзіўнага не чакалася. Аляксей Лапіцкі прыйшоў у суд, каб азнаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня, якое адбылося 10-11.02.2010 пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк.

Чытаць далей »

Лют 26
Франак Вячорка

Франак Вячорка

Бацькі былога старшыні Моладзі БНФ Франка Вячоркі працягваюць пошукі сына. Ім стала вядома, што ўначы Франак быў вывезены з вайсковай часткі ў Мазыры, дзе ён праходзіць службу. Чытаць далей »

Лют 24
Юры Шары, Жодзінскі выканкам

Юры Шары, Жодзінскі выканкам

24.02.2010 за 09-00 да 10-00 праводзілася паседжаньне Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму, на якой прысутнічалі выкліканыя пад пагрозаю адміністрацыйнага пакараньня бацькі беларускамоўнага гімназыста, Янкі Лапіцкага, які дзеяньнямі выканаўчае ўлады ў Жодзіне страціў магчымасьць працягваць адукацыю ў Жодзінскай гімназыі №1 па-беларуску.

Чытаць далей »

Лют 23
Алесь Бяляцкі, ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, ПЦ "Вясна"

Масавыя затрыманьні й арышты прадстаўнікоў непрызнанага Саюзу палякаў, нэрвовае стаўленьне супрацоўнікаў міліцыі да працы журналістаў, суды й абвінавачваньні ў хуліганстве грамадзкіх і палітычных актывістаў маюць пад сабою канкрэтныя прычыны, якія ўлада спрабуе прыхаваць за дэмагагічнымі разважаньнямі аб правах і свабодах чалавеку. Гэтыя прычыны называе віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію з карэспандэнтам spring96.org. (далей - правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »

Лют 22
Студэнцкая Рада, Менск

Студэнцкая Рада, Менск

У Беларусі праводзіцца набор для ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Клюб маладога праваабаронцы». Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца студэнты вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных установаў.

Праграма арганізаваная моладзевай прафзьвязнай групай «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных праваабаронцаў. Чытаць далей »

Лют 18
БХД не рэгіструюць

БХД не рэгіструюць

Сёньня, 18 лютага, сустаршыням Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу й Віталю Рымашэўскаму, а таксама адказнаму сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму адмовілі ў прысутнасьці на абвяшчэньні прысуду па справе “БХД супраць Мін’юсту”. Кіраўнікі БХД не спазьніліся на суд, але іх прысутнасьць была, як аказваецца, у залі суду непажаданая. (далей - правапіс першакрыніцаў)
Чытаць далей »

Лют 18
Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сяргей Гоўша, Баранавічы

17 лютага назіральнік ад ТБМ у Баранавіцкай гарадзкой выбарчай камісыі, праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву пракурору горада Баранавічы Палыка І.Л. У заяве гаворыцца, што рашэньнем Баранавіцкага гарвыканкаму вызначаныя “месцы для агітацыі” падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў з мэтай стварэньня роўных магчымасьцяў свабоднага ды ўсебаковага абмеркаваньня перадвыбарных праграмаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.  (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Лют 17
Рэжым баіцца салідарнасьці

Рэжым баіцца салідарнасьці

16 лютага спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Людзей затрымлівалі прэвэнтыўна яшчэ на падыходах да плошчы. Спэцназаўцы перашкаджалі журналістам рабіць фотаздымкі. У міліцыю Цэнтральнага раёну Менску трапілі 19 чалавек. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Чытаць далей »

Лют 17
ПРЭСА

ПРЭСА

Ацэньваючы ролю сродкаў масавай інфармацыі пры асьвятленьні правядзеньня выбарчых кампаніяў, старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што “дзяржаўныя СМІ маюць права на крытыку апазыцыйных кандыдатаў падчас выбараў”. (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Лют 16
Cуд без судзьдзі ... Рашэньне - без вырашэньня

Cуд - без судзьдзі ... Рашэньне - ...

Як стала вядомым, ужо 11.02.2010 а 10-30, на наступны дзень пасьля папярэдняга судовага разгляду справы, фактычна з ходу, нават не прапанаваўшы заяўнікам распрануцца пасьля ўваходу ў памяшканьне судовага паседжаньня, судзьдзя Жодзінскага гарадзкога суду, Тацьяна Трацюк, абвясьціла сваё канчатковае рашэньне.
Чытаць далей »