Не забірай жыцьцё!
best casino bonuses
Сту 30
ANN

AAN

Як паведамляе агенцыя БЕЛАПАН, Камітэт ААН па правах чалавеку прызнаў парушэньне права актывіста дэмсілаў Валера Лук’янчыка быць абраным у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Выбары праходзілі 17 кастрычніка 2004 года. Аб гэтым сьведчыць тэкст высноваў па скарзе, які апублікаваны 28 студзеня на сайце Ўпраўленьня вярхоўнага камісару па правах чалавеку ААН, паведаміў БЕЛАПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Чытаць далей »

Сту 30

Асацыяцыя эўрапейскіх журналістаў (AEJ) выступіла з заяваю, у якой заклікала кіраўніцтва Беларусі спыніць перасьлед незалежных журналістаў і забясьпечыць бесперашкодную дзейнасьць БАЖ. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Сту 29

Куляшоў, Менск

Анатоль Куляшоў, Менск

Падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра нутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова журналісты паскардзіліся яму на грубыя паводзіны міліцыянтаў падчас масавых акцыяў, калі тыя перашкаджаюць фотакарэспандэнтам і відэаапэратарам выконваць свае працоўныя абавязкі. Чытаць далей »

Сту 28
Людзі ў нядолі

Людзі ў нядолі

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме:

Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі,
фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі i праграмaй NED.
Чытаць далей »

Сту 28
Прэсавая канфэрэнцыя, Менск

Прэсавая канфэрэнцыя, Менск

1 лютага адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га скліканьня “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Чытаць далей »

Сту 27
Міклашэвіч

Старшыня КС, Пятро Міклашэвіч

Заявы старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашевіча на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі прыводзяць да шоку.

26 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску старшыня Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашевіч распавёў, ці адпавядаюць Канстытуцыі дамовы Мытнага зьвязу, як можна адмяніць сьмяротнае пакараньне й чаму суд не правярае законнасьць указаў Аляксандра Лукашэнкі, перадае «Эўрарадыё». Чытаць далей »

Сту 27
АБСЭ і ВК БЕЛАРУСІ

АБСЭ і ВК БЕЛАРУСІ

Як паведаміў журналістам у Менску 27 студзеня новы кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску Бэнэдыкт Халер, беларускі бок перадаў БДІПЧ для азнаямленьня папраўкі ў выбарчае заканадаўства.

Халер зазначыў, што офіс не будзе весьці назіраньне за выбарамі ў мясцовыя саветы ў Беларусі ў красавіку, паколькі гэта не ўваходзіць у ягоныя абавязкі. (делей – правапіс першакрыніцы)

Чытаць далей »

Сту 27
Жодзінскі гарадзкі суд

Жодзінскі гарадзкі суд

27.01.2010 у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага гарадзкога суда з 10-00 да 11-30 праходзіла апошняе паседжаньне па справе абароны права на мірныя сходы ў Жодзіне, дзе за апошнія 9 год не было дазволена практычна аніводнага масавага мерапрыемства, замоўленага грамадзянамі, праваабаронцамі альбо няўрадавымі арганізацыямі й палітычнымі суб’ектамі.

Судовае паседжаньне праводзіла намесьніца старшыні суда, судзьдзя Тацяна Трацюк. Бок выканкаму прадстаўляла юрыстка Вольга Вэргель. Чытаць далей »

Сту 26
Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

26 студзеня 2010 года з 14-30 да 16-30 у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага суда пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк прайшло другое папярэдняе паседжаньне па скарзе жодзінскага праваабаронцы, Аляксея Лапіцкага, аб забароне мясцовым выканкамам мірных масавых мерапрыемстваў, заяўленых ім і Сьвятланай Лапіцкай 25.11.2009 для правядзеньня 10.12.2009 у Міжнародны Дзень Правоў Чалавеку.

Паседжаньне няспынна перайшло ў асноўнае слуханьне бакоў і разьбіральніцтва па сутнасьці справы. Пры гэтым, аніводнае хадайніцтва заяўніка не было задаволена. Чытаць далей »

Сту 25
Human Rightes Wath

Human Rights Watсh

“Human Rights Watch” прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязьнямі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, якая мае сядзібу ў Нью-Ёрку, апублікавала штогадовую, ужо дваццатую, справаздачу аб стане выкананьня правоў чалавека ў сьвеце. Чытаць далей »