Сне 29

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна
У падмурку нашага апавяданьня – звычайная для цяперашняй, рэжымнай БЕЛАРУСІ, інфападзея – забарона аднаго з дзесятка падобных мірных сходаў грамадзянаў для правядзеньня пікетаваньня ў ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКУ … З адной толькі розьніцай, што адбылося гэта … – у 60-тысячным Жодзіне.
25 лістапада жодзінскія праваабаронцы як і шмат хто па краіне падавалі ў гарвыканкам заяўку аб правядзеньні пікетаў, прымеркаваных да 61-ай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку.
Чытаць далей »
Сне 24

З Калядамі й Новым 2010 годам!
САМЫЯ ШЧЫРЫЯ ВІНШАВАНЬНІ!
З Калядамі й Новым 2010 годам!
Няхай ў Калядны вечар у Ваш дом завітае ратавальны анёлак любові й прынясе добры настрой, надзеі й удачы, самыя сьветлыя й цудоўныя пачуцьці! Будзем у ЛЮБОВІ - будзем у гармоніі, радасьці й спакоі. А разам з гэтым - у нашае жыцьцё абавязкова прыйдуць мір і дабрабыт! Чытаць далей »
Сне 23
У Камітэце ААН па правах чалавеку зарэгістраваная скарга гомельскіх актывістаў апазыцыі Аляксандра Процкі й Андрэя Толчына.
Чытаць далей »
Сне 23

Алег Мацкевіч
25 лістапада барысаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заяўку аб правядзеньні пікету, прымеркаванага да 61-ай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку. Барысаўскі райвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні пікету, матывуючы неадпаведнасьць заяўкі арт. 10 Закону РБ “Аб масавых мерапрыемствах”.
Чытаць далей »
Сне 18

Тацяна Шапуцька
Сябры й калегі!
5 сьнежня 2009 года з Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту была адлічаная студэнтка 2 курсу юрыдычнага факультэту Тацяна Шапуцька.
Рашэньне аб адлічэньні прынятае Рэктарам БДУ, акадэмікам НАН Беларусі, доктарам тэхнічных навук, прафэсарам Абламейка Сяргеем Уладзімеравічам. Афіцыйная прэса мільгаціць тлумачэньнямі, што прычынаю прынятага рашэньня аб адлічэньні зьяўляецца незьяўленьне студэнткі Тацяны Шапуцькі на заняткі напрацягу двух дзён і парушэньне правілаў выезду студэнтаў за межы Беларусі падчас вучэбнага году. Чытаць далей »
Сне 16

Uladzimier Kacora
Інспэкцыя падаткаў і збораў Савецкага раёну Гомелю пісьмова запатрабавала ад актывіста Руху «За свабоду» Ўладзімера Кацоры сплаціць 10-мільённы доўг за зьліквідаванае ўладамі яшчэ ў 2003 годзе грамадзкае аб’яднаньне «Грамадзянскія ініцыятывы». На той падставе, што Кацора быў прызначаны старшынём ліквідацыйнай камісіі.
Чытаць далей »
Сне 16

Alaksandar Buhvostau
Вярхоўны суд Беларусі сёньня не задаволіў скаргу аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай партыі працоўных. Стваральнікі партыі спрабавалі абскардзіць дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася гэту партыю зарэгістраваць. Пасьля трох дзён слуханьняў суд палічыў, што міністэрства не парушыла заканадаўства.
Чытаць далей »
Сне 16

Cenzura u Internecie
У рэдакцыю газеты «Наша Ніва» трапіў праект указа кіраўніка дзяржавы, які датычыць удасканалення дзейнасці нацыянальнага сегменту Інтэрнета, — паведаміў 14 снежня сайт nn.by.
Чытаць далей »
Сне 11

Дзень Правоў Чалавеку, Менск
10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей »
Сне 11
9 сьнежня ў Менску грамадзкая ініцыятыва “Праваабарончы альянс” абвесьціла ляўрэатаў сваёй штогадовай прэміі ў галіне абароны правоў чалавеку. На сьвяточную імпрэзу сабраліся паўсотні чалавек - журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў.
Чытаць далей »