Праваабаронцы накіравалі зварот у Міністэрства замежных справаў на імя міністра Сяргея Мартынава з нагоды рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавеку ААН індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага да сьмяротнага пакараньня. (далей правапіс – першакрыніцы)
Атрымана паведамленьне з упраўленьня Вярхоўнага камісару па правах чалавеку аб рэгістрацыі паведамленьня берасцейскай грамадзкай актывісткі Інгі Абрамавай ў Камітэце па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчынаў. Паведамленьне зарэгістраванае пад № 23 ад 2009 году. Чытаць далей »
30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Тацьцяна Бублікава й Алег Ражкоў.
Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах гораду відэаапытаньне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу. Чытаць далей »
На Беларускім ПРАЎНЫМ ПАРТАЛЕ (www.prava-by.info) зьявіліся звароты з салідарнай падтрымкаю перасьледуемых уладамі актывістаў грамадзянскай супольнасьці, ініцыятыўных грамадзянаў і саміх праваабаронцаў.
Чытаць далей »





