best casino bonuses
Ліс 30
Леанід Судалека, Гомель

Леанід Судалека, Гомель

Актывіст Руху “За Свабоду” атрымаў адмову на прапанову надрукаваць у мясцовым СМІ інфармацыю пра конкурс, прысьвечаны дню прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавеку.

Конкурс праводзіць Гомельскае гарадзкое адзьдзяленьне РГАА “Праўная ініцыятыва”.
Чытаць далей »

Ліс 30
Дом Правоў Чалавеку

Дом Правоў Чалавеку

18-20 сьнежня 2009 году ў Доме ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКУ адбудзецца чарговы сэмінар праграмы “Выкарыстаньне міжнароднага права ў праваабарончай дзейнасьці” для цяперашніх слухачоў курсу. Сэмінар прысьвечаны праву на справядлівы суд. Чытаць далей »

Ліс 28
Тамара Шчапёткіна, Бяроза

Тамара Шчапёткіна, Бяроза

На незалежную журналістку аказваецца ўціск з мэтаю перашкодзіць ёй у прафэсыйнай дзейнсьці й выканананьні журналіскіх абавязкаў!?

Так, папярэджаньне ў пісьмовай форме атрымала пасьля гадзіны “бяседы” з намесьнікам пракурора Фёдарам Міховічам незалежная журналістка зь Бярозы, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Тамара Шчапёткіна. Учора яе афіцыйна запрасілі зьявіцца ў раённую пракуратуру ў якасьці сьведкі. Чытаць далей »

Ліс 26
ГАА, Жодзіна

Гарадзкі Адзьдзел Адукацыі, Жодзіна

І распаўсюджаны тэрмін “тэлефоннае права” тут – нават не падыходзіць …

А адбылося наступнае …
Не прайшло й двух тыдняў, як бацькі Янкі Лапіцкага дамагліся вяртаньня ўласнага беларускамоўнага сына да паўнавартаснага беларускамоўнага навучаньня ў Жодзінскай Гімназыі №1, аднак намаганьнямі дырэктара Генадзя Каршуна сытуацыя ў Жодзіне зноў абвастрылася й практычна вярнулася абратна.
Чытаць далей »

Ліс 25
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

25 лістападу жодзінскія праваабаронцы Сьвятлана Лапіцкая і Аляксей Лапіцкі падалі ў Гарвыканкам заяўку на пікеты, прымеркаваныя да чарговых угодкаў прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку.

Праваабаронцы Жодзіна таксама мяркуюць праінфармаваць насельніцтва гораду пра факты парушэньня грамадзянскіх правоў і свабодаў, прапісаных у Канстытуцыі Беларусі й Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »

Ліс 25

УДПЧ

УДПЧ

Праваабаронцы Беларусі разам з усёй дэмакратычнай супольнасьцю рыхтуюцца адзначыць 61 гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку. У гэты дзень, 10 сьнежня, у многіх гарадах пройдуць інфармацыйныя пікеты, пад час якіх актывісты мяркуюць інфармаваць грамадзянаў аб гэтай падзеі з мэтаю пашырэньня ведаў аб сваіх агульначалавечых і грамадзянскіх правах. Чытаць далей »

Ліс 23
Raman Kislak

Raman Kislak

У Бярэсьці заяўнікі забароненых пікетаў за дадатковае абмеркаваньне жыхарамі канцэпцыі помніку да 1000-годзьдзя горада накіравалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку.

Індывідуальныя паведамленьні 21 лістападу адправілі берасьцейскія актывісты дэмакратычных сілаў Ірына Лаўроўская, Дзяніс Турченяк і Раман Кісьляк.
Чытаць далей »

Ліс 21
Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў

Заплянаваная на 20 лістапада сустрэча чытачоў з Уладзімерам Арловым была пагрозаю зрыва. Салігорскія ідэолягі вырашылі, што творчы вечар з удзелам пісьменьніка будзе несьці палітычную афарбоўку.

Сустрэчу плянавалася правесьці ў ДК “Будаўнік”, аб чым за тыдзень была дасягнута дамоўленасьць з кіраўніцтвам установы. Беларуская асацыацыя журналістаў, якая зьяўляецца арганізатарам мерапрыемства, нават аплаціла арэнду залі. (далей – првапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Ліс 19
Partyja BHK

Partyja BHD

Крыніца: Прэс-служба БХД

Актывісты “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” па ўсёй краіне адчуваюуць на сабе рэпрэсіі з боку ўладаў.
Чытаць далей »

Ліс 19

AAN

AAN

Крыніца: Радыё «Свабода»

16 лістапада скончыўся тэрмін, вызначаны Рэспубліцы Беларусь для адказу на пазоў сям’і Красоўскіх, які быў накіраваны ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Чытаць далей »