Аляксей Лапіцкі
Маю жаданьне зьвярнуць увагу рэдакцыі й чытачоў на заключэньне Камітэту па Правах Чалавека ААН ад 20 сакавіка 2000 года (гл. дадатак, на расейскай мове) па індывідуальным звароце Ўладзімера Лапцэвіча, падазены ў 1997г., у якім ён маючы статус паўнавартаснага суб’екта міжнароднага права (адносна грамадзка-палітычных правоў і свабодаў), інфармаваў Камітэт аб парушэньні Рэспублікай Беларусь уласных правоў, прапісаных у пункце 2 артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »
Сілавыя ведамствы прынялі пастанову, якая вызначае парадак інфармаваньня грамадзтва пра гучныя справы. Чыноўнікі кажуць, што гаворка ідзе толькі пра рэгуляваньне інфармацыі, а вось журналісты ацэньваюць гэта як новы віток цэнзуры. (правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »
Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе шэраг зваротаў Гарадзенскага абласнога камітэту дзяржбясьпекі ў суд з мэтай прызнаньня канфіскаваных друкаваных выданьняў экстрэмісцкімі: Чытаць далей »
Начальнік упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці І.П.Сяргеенка “ў інтарэсах дзяржавы” зьвяртаецца ў суд з заявай аб прызнаньні канфіскаванага супрацоўнікамі РАУС Іўеўскага раёну ў жніўні нумару незарэгістраванага выданьня “Свабода” № 127 (14-27.08.2008) экстрэміcцкім. Чытаць далей »
Вялянцін Стэфановіч
У прапануемым артыкуле сваечасова ўзьнімаецца актуальная для грамадзкай супольнасьці Беларусі праблематыка … Такім чынам … Напрыканцы кастрычніка (2004 год., рэд) Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які быў унесены на разгляд КДБ Беларусі.
Учора раніцай 09.10.2008г. Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая абмяркоўвалася на ўчорашніх дэбатах . Праект быў падрыхтаваны і ўнесены на разгляд пяцьцю фракцыямі Эўрапарлямэнту. Чытаць далей »
Паводле Хартыі 97, Вясны 96 …Дэпутаты заявілі, што «парлямэнскія выбары» у краіне былі несвабоднымі й недэмакратычнымі ды выказаліся за супрацоўніцтва з апазыцыяй у пытаньнях дэмакратызацыі Беларусі. Па выніках абмеркаваньня будзе прынятая адпаведная рэзалюцыя. (далей выкарыстоўваецца правапіс – адной з перашакрыніцаў) Чытаць далей »
... АЛЬБО НА ШТО ПАКРЫЎДЗІЛАСЯ АКСАНА!?
Сытуацыя нагадвала перанос абратна ў мінулае … ці прагляд фільму часоў перабудовы, у якім з элемэнтамі камэдыі ці нават гратэску, вельмі рэалістычна паказваўся ўвесь маразм альбо “намэнклятурны ідыятызм застойнай эпохі” Чытаць далей »

