Amnesty International лічыць, што Праваабарончы цэнтар “Вясна” і ягоных супрацоўнікаў мэтанакіравана перасьледуюць за законную праваабарончую дзейнасьць, і просіць вярнуць усё канфіскаванае падчас ператрусу абсталяваньне. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным уплывовай міжнароднай арганізацыяй дакладзе – “Бясьпека, мір і парадак?”: Парушэньні пасьля выбараў у Беларусі”. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
14 лютага да праваабаронцы ПЦ “Вясна” з Жодзіна Аляксея Лапіцкага затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся сьледчым міліцыі, капітанам Сяргеем Цюльманковым.
Чытаць далей »
Да адваката зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алега Агеева на працоўнае месца ў адвакацкую кансультацыю Ленінскага раёну Менску каля 11 гадзінаў раніцы завіталі супрацоўнікі КДБ. Прад’явіўшы ордэр, яны прыступілі да выняцьця дакумэнтаў, датычных ягонай адвакацкай дзейнасьці.
Чытаць далей »
Паводле парталу udf.by намесьнік старшыні менскай гарадзкой партыйнай арганізацыі Віктара Кавалькова паведаміў, што напярэдадні была пададзена заяўка на правядзеньне 5 лютага на плошчы Бангалёр, з боку вуліцы Багдановіча, пікету пратэста супраць парушэньня ў Беларусі правоў і свабодаў грамадзянаў. Пікетоўцы зьбіраліся таксама запатрабаваць вызваленьня палітзьняволеных. (делей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
1 лютага 2011 года Рада пры Прэзыдэнце Расейскае Фэдэрацыі па садзеяньні ў разьвіцці грамадзянскай супольнасьці й правах чалавеку зрабіла заяву аб сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У дадзенай заяве сябры Рады пры Прэзыдэнце РФ асуджаюць парушэньні правоў чалавеку, якія адбываюцца ў ходзе й пасьля 19 сьнежня. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 2 лютага сустрэлі каля кватэры двое невядомых і ўручылі позву назаўтра на допыт. Позву падпісаў старшы лейтэнант гарадзкога адзьдзелу УКДБ па Берасьцейскай вобласьці Галубкоў.
Чытаць далей »
Аляксандар Атрошчанкаў – журналіст і прэс-сакратар кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава – павінен быць вызвалены зь СІЗА КДБ.
Уплывовая праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады выконваць Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і неадкладна вызваліць палітвязьняў, а таксама ўключыла ў сьпіс вязьняў сумленьня Аляксандра Атрошчанкава, журналіста й прэс-сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
Міжнародная назіральная місыя Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі 29 студзеня падрыхтавала аналітычную нататку, у якой прааналізавала стан адвакатуры ў Беларусі пасьля падзеяў 19 сьнежня. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў зьвярнулася да беларускіх уладаў з тэрміновай заявай, у якой гэтая ўплывовая міжнародная арганізацыя заклікае ўрад Беларусі неадкладна спыніць усе формы перасьледу праваабаронцаў у краіне.
У студзені 2011 году ў КПЧ ААН зьвярнуўся з скаргаю барысаўскі дэмактывіст, праваабаронца Алесь Абрамовіч. 25 чэрвеня 2010 году судом Барысаўскага раёну ён быў асуджаны да штрафу ў 25 базавых велічыняў за арганізацыю мітынгу супраць будаўніцтва АЗС у раёне Лядзішчаў.











