Як павеламіў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк ён падаваў заяўку ў мясцовы гарвыканкам і плянаваў 16 кастрычніка правесьці адзіночнае вулічнае шэсьце па пешаходнай частцы бульвара Касманаўтаў, каб прыцягнуць увагу жыхароў гораду да факту парушэньня права на свабоду віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавеку, кіраўніка закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Чытаць далей »
Праваабаронца Сяргей Усьцінаў абскардзіў стандартную пастанову аб адмове ў зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага, вынесеную сьледчай ДФР КДК Тацянай Касынкінай. У адказе, атрыманым з пракуратуры гораду Менску, гаворыцца аб тым, што мера стрыманьня абраная правільна.
Чытаць далей »
10 кастрычніка, у Cусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, праваабаронцы, грамадзкія актывісты й маладыя валянцёры ў сталіцы ды рэгіёнах краіны правялі акцыю супраць выкарыстаньня ў Беларусі сьмяротнае кары. Чытаць далей »
07.10.2011 з 11-00 да 13-00 у Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк адбывалася папярэдняе судовае паседжаньне па скарзе Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў выканкаму, якімі былі парушаныя правы жодзінцаў на правядзеньне мірнага сходу ў выглядзе пікетаваньня ў падтрымку зьняволенага праваабронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Спадар Сьвецік вымушаны быў зьвярнуцца ў суд пасьля таго, як галава адміністрацыі Чыгуначнага раёну Юры Маскалёў сваім рашэньнем забараніў яму правесьці пікет, заплянаваны на 22 жніўня. Судзьдзя Раман Дзягода палічыў аргумэнты праваабаронцы “неабгрунтаванымі” і не задаволіў ніводнага з патрабаваньняў, заяўленых пазоўнікам.
Чытаць далей »
06.10.2011 увечары пракурор гораду Жодзіна Ўладзімер Небоська тэлефанаваў Сьвятлане Лапіцкай і Аляксею Лапіцкаму, каб запрасіць іх на тэрміновую размову наконт правядзеньня “Народнага сходу”.
Чытаць далей »
Старшыня Віцебскай абласной арганізайыі Руху “За Свабоду” вырашыў такім чынам адстойваць канстытуцыйнае права на свабоду выказваньня меркаваньня. Пасьля таго, як яму 8 разоў запар адмовілі ў правядзеньні мітынгаў і пікетаў, ён зьвярнуўся ў суд Чыгуначнага раёну з скаргаю на раённую адміністрацыю й службы, якія мусяць забясьпечваць правапарадак, чысьціню й мэдычнае абслугоўваньне падчас вулічных акцыяў.
Чытаць далей »
Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая аспрэчваюць неправамерныя дзеяньні чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму па забароне мірнага пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага, якое плянавалася на 22.08.2011г.
Чытаць далей »
Рада ААН па правах чалавеку на сваёй мінулай сэсіі ў чэрвені прыняла адмысловую рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавеку й фундамэнтальнымі свабодамі ў Беларусі, у якой закраналіся пытаньні, зьвязаныя з парушэньнямі правоў чалавеку ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 г. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Існуючая ў Беларусі складаная дазваляльная сыстэма рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, дае чыноўніку шырокія магчымасьці абмяжоўваць канстытуцыйнае права грамадзянаў на свабоду аб’яднаньняў.
Чытаць далей »











