Набліжаецца серада, калі на плошчы гарадоў у чарговы раз выйдуць прадстаўнікі Народнага Супраціву. Мінулая акцыя ў Гомелі прайшла досыць спакойна, хаця ў іншых гарадах краіны было затрымана, а пасьля аштрафавана ў адміністратыўным парадку каля 460 чалавек.
Чытаць далей »
Акцыя «маўклівага пратэсту», якая прайшла 15 чэрвеня ў Гомелі, гэтак як і ў іншых гарадах Беларусі, паставіла прадстаўнікоў сілавых структураў у тупік. Упершыню за многія гады міліцыя ня ведала, як рэагаваць на актыўнасьць грамадзянаў, якія стаяць моўчкі, ніякіх лозунгаў і транспарантаў, ніякіх патрабаваньняў не вылучаюць.
Чытаць далей »
17 чэрвеня на 17-й сесіі Рады ААН па правах чалавека большасьцю галасоў (21 “за” пры 5 “супраць” і 19 “ўстрымаліся”) была прынятая рэзалюцыя аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Чытаць далей »
FIDH і “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжаньне й катаваньні ў дачыненьні да Мікіты Ліхавіда
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтар “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанане й катаваньні ў дачыненьні палітычнага зьняволенага Мікіты Ліхавіда
Чытаць далей »
Павал Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумэнт парушае як міжнародныя прававыя нормы, гэтак і палажэньні нацыянальнага заканадаўства. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Каля дзесяці гадзінаў раніцы старшыня Барысаўскай гарадзкой арганізацыі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Мікалай Пахабаў быў спынены каля Смалявічаў супрацоўнікамі мясцовага ДАІ. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі намагаўся праз суд адмяніць папярэджаньне Генпракуратуры, вынесенае яму за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 КК) 16 лютага.
Аднак намесьнік старшыні Цэнтральнага райсуду сталіцы Сямак А.М не пагадзілася з довадамі праваабаронцы й ягонага грамадзкага прадстаўніка Алега Гулака, старшыні БГК, і стала на бок пракуратуры, якая дзейнічала на запыт Мінюсту.
Чытаць далей »
Папярэджаньне Генэральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму будзе абскарджанае ў судзе Цэнтральнага раёну Менску 3 чэрвеня. Пачатак у 15-30, судзьдзя – Алена Сямак.
Чытаць далей »
Амаль год праваабаронца Алег Мацкевіч (на фота) шукае тэкст рашэнбня Барысаўскага райвыканкаму “Аб парадку правядзенбня масавых мэрапрыемстваў у Барысаўскім раёне» і цяпер вымушаны збвярнуцца да раённай вэртыкалі з адпаведным запытам. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Праваабаронца зь Бярэсьця Раман Кісьляк (на фота) атрымаў адказ за подпісам сьледчага пракуратуры Берасьцейскай вобласьці юрыста 3 класа Дзямідчыка на сваю скаргу адносна ўжываньня супраць яго старэйшым інспэктарам-дзяжурным Ленінскага РАЎС Бярэсьця Іванам Калітой фізічнае сілы падчас спробы прымусовай дактыляскапіі. У выніку дзеяньняў інспэктара ў Кісьляка была пашкоджана кісьць рукі. (далей – парвапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »











