Сёлетні Чарнобыльскі Шлях запомніцца надзвычайным станам грамадзтва, у якім ён праходзіў. Дзесяткі палітзьняволеных пасьля чарговага выбарчага фарсу ўладаў 19 сьнежня 2010 году й крывавага разгону мірнай маніфэстацыі пратэсту супраць фальсыфікаваных прэзыдэнскіх выбараў.
Чытаць далей »
Падчас мерапрыемства прысутнічала шэсьць назіральнікаў, якія адсочвалі ўсе этапы правядзеньня акцыі.
26 красавіка ў Менску праводзілася традыцыйная акцыя дэмакратычнай апазыцыі “Чарнобыльскі шлях”. Масавае мерапрыемства ў форме шэсьця й мітынгу было дазволенае Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам. Зыходзячы з аналізу анкетаў назіральнікаў, ПЦ “Вясна” прыходзіць да наступных высноваў.
Чытаць далей »
“Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асобаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выказванне. Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разглядае выкарыстанне адвольных затрыманняў у якасці інструмента сістэматычнага падаўлення крытыкі як сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека.
Чытаць далей »

Валянцін Стэфановіч, Менск
У траўні ўступаюць у сілу зьмены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ворганах дзяржаўнай бясьпекі”, згодна зь якімі існаваньне неафіцыйнага “сьпісу невыязных” апазяцыянэраў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы. Сваё меркаваньне адносна гэтага пытаньня выказвае намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому таксама абмежаваны выезд зь Беларусі. (далей – правапіс першакрыніны)
Чытаць далей »
22 красавіка гарадзенскія грамадзкія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімер Хільмановіч, якія вярталіся зь Вільні дамоў, былі затрыманыя мытнікамі на памежным пераходзе “Прывалка”.
Чытаць далей »
Камітэт ААН па правах чалавека ў Жэнэве распаўсюдзіў прэс-рэліз з нагоды лёсу беларускіх палітвязьняў.
Чытаць далей »

Павал Севярынец
Хаця, па словах супрацоўнікаў спецкамендатуры № 7 вёскі Куплін, стаў на шлях “цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення”. Палітзняволены Павел Севярынец падпадаў пад умона-датэрміновае вызваленне 19 красавіка – пасля адбыцця паловы тэрміну без парушэнняў дысцыпліны.
Чытаць далей »
Нобэлеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру. Пра гэта Польскай агенцыі друку распавёў старшыня камісыі па замежных справах Сэйму Польшчы Анджэй Галіцкій дырэктар фонду “Свабода й дэмакратыя” Томаш Пісуля.
Чытаць далей »
Парыж-Жэнева, 19 красавіка 2012 г.
2 Красавік 2012 г. Абсэрваторыя па абароне правоў праваабаронцаў – сумесная праграма Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT) – зьвярнулася ў Працоўную групу Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па адвольных затрыманьнях (WGAD) па справе Алеся Бяляцкага. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Зінаіда Шуміліна, Гомель
Гомельская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэнэвы паведамленьне аб рэгістрацыі ейнай скаргі, згодна зь якой 23.02.2011 яна сумесна зь іншымі неабыякавымі грамадзянамі зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне сэрыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзыдэнты й сябраў іхных выбарчых штабоў. Чытаць далей »









