18 сьнежня 1992 года Генэральная Асамблея ААН прыняла Дэклярацыю аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненьняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 году Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвэнцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненьняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны й зараз пад дакумэнтам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краінаў.
Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Міжнародная канвэнцыя аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў была прынятая 20 сьнежня 2006 года Генэральнай асамблеяй ААН. Дакумэнт падпісалі 57 дзяржаў. 19 краінаў ужо ратыфікавалі Канвэнцыю. Беларусь яе дагэтуль не ратыфікавала. (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!».
Чытаць далей »
Віцебская праваабаронца Вольга Карач стала ляўрэаткай міжнароднай Радэбойльскай прэміі «За мужнасьць».
Прэмія названая ў гонар нямецкага мястэчка Радэбойль (прыгарад Дрэздэна), дзе ў 1645 годзе было падпісана перамір’е, і такім чынам пакладзены канец трыццацігадовай вайне (1618–1648) — аднаму зь першых міжэўрапейскіх канфліктаў. Чытаць далей »
Адмена ці ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі зьяўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парлямэнту статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкую Асамблею Рады Эўропы, заявіла дакладчыца па Беларусі камісыі па палітычных пытаньнях ПАРЭ Сініка Хурскайнэн у аўторак у Менску. (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” асудзіла ўзмацненьне ўціску на прэсу ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Чытаць далей »
Лідэры беларускай апазыцыі зьвярнуліся ў Раду Бясьпекі ААН з прозьбай правесьці міжнароднае разсьледаваньне справаў аб выкраданьні вядомых беларусаў.
Зварот быў накіраваны міністрам замежных справаў пастаянных сябраў Рады Бясьпекі – Кітая, Расеі, Вялікай Брытаніі, Францыі й ЗША. Прыводзім поўны тэкст звароту. (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Свабода выказваньня меркаваньня складае аснову палітычных правоў, замацаваных у артыкуле 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтае неад’емнае права ўключае ў сябе свабоду безперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаваньняў, шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю ды ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова альбо пасродкам друку альбо мастацкіх формаў выказваньня, альбо іншымі спосабамі на свой выбар.
Чытаць далей »
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене.
У справаздачы, сярод двух тузінаў краінаў-сябраў АБСЭ, да ўладаў якіх спадарыня Міятавіч зьвярталася з рознымі пытаньнямі наконт свабоды СМІ, згадваецца і Беларусь.
«Міжнародная амністыя» вітае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці вязьня сумленьня Яўгена Якавенкі, які быў прысуджаны да 1 году абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад вайсковай службы».
Чытаць далей »












