Акцыя памяці адваката Станіслава Маркелава й журналісткі Настасьці Бабуравай прайшла ў Менску 1 лютага.
Чытаць далей »
Зварот праваабаронцаў і адвакатаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці Беларусі з нагоды апошніх замоўных забойстваў у Расеі …
Шакіруючая трагічная навіна ўскалыхнула сусьветную грамадзкасьць і смуткам адгукнулася ў сэрцах Беларусаў! Чытаць далей »
Маскоўскі адвакат, ўдзельнік шэрагу гучных справаў – забіты ў Маскве ў студзені 2009 года.
Станіслаў Маркелаў працаваў адвакатам Межрэпубліканскай калегіі адвакатаў, зьяўляўся заснавальнікам і кіраўніком Інстытута верхавенства права. Ён аказваў адвакацкую дапамогу ў справах аб разгоне мітынгаў у Менску, і пасьля, у 2001 годзе, выступаў грамадзкім назіральнікам на выбарах прэзідэнта Беларусі. Адвакат удзельнічаў у шэрагу гучных працэсаў, зьвязаных з злачынствамі супраць жыхароў Паўночнага Каўказу, журналістаў і сябраў антыфашыстоўскіх арганізацыяў. Чытаць далей »
Бязьмежжа!!!
Праваабаронца Мікалай Калінін зьвярнуўся з афіцыйнай скаргаю на імя Міністра Сувязі ды Інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праблемы з своечасовым атрыманьнем паштовых допісаў сталі проста абуральнымі. Чытаць далей »
Высокае міліцэйскае начальства заяўляе, што будзе браць адбіткі пальцаў ва ўсяго мужчынскага насельніцтва пакуль не будзе раскрыта злачынства, зьвязанае з выбухамі ў Менску. З прычыны таго, што ў рэдакцыю odsgomel.org працягваюць паступаць сыгналы аб правядзеньні ў Гомелі прымусовай дактыляскапічнай рэгістрацыі, праваабаронцы Гомеля вырашылі правесьці прававы лікбез на тэму – ці законныя ў дадзеным выпадку патрабаваньні міліцыі? Думаецца, што ў сувязі з актуальнасьцю дадзенага пытаньня, гэты матэрыял будзе карысным ня толькі жыхарам Гомелю.
Жодзінскія БРСМ-аўцы сталі ў апазыцыю … – да ўсяго беларускага!? А можа яны не разумеюць, як можна танчыць пад NRM, ACDC … ULIS альбо КРАМУ!? У любым выпадку,”прымусь дурня Богу маліцца, дык ён і лоб разабье!” – пад прыкрыцьцём “гора-ідэолягаў” з БРСМ і пэдкалектыву … дырэкцыя Гімназыі №1 забараніла адзіную школьную “Беларускую карнавальную Ялінку” на Раство Хрыстова зь беларускай дыскатэкаю!? Што ж адкажа на гэта спадар Радзькоў зь “Белай Русі” і Мінадукацыі РБ …!? Чытаць далей »
Сьвяткаваньне 60-годзьдзя прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека ў Беларусі завяршылася масавымі, а часам і грубымі затрыманьнямі … Чытаць далей »
10 сьнежна 2008 года ў Жодзіне былі праведзены сьвяточныя акцыі ВЯСНЫ ў гонар 60 годзьдзя Усеагульнай дэкалярацыі правоў чалавека. Праваабронцы й актывісты грамадзкай супольнасьці распаўсюджвалі на вуліцах горада, ва ўстановах – у пракуратуры, гарвыканкаме, моладзевым цэнтры, СШ №4 …, ля прахадной ПА “БелАЗу” інфаматэрыялы, а таксама перадалі ў рукі адміністрацыяў і кіраўніцтва афіцыйных установаў каляровыя плякаты з апісаньнем кожнага артыкулу Дэклярацыі … (далучаны фотарэпартаж)



