
Міжнародная назіральная місія Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Чытаць далей »

Міжнародная назіральная місія Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Напачатку 2012 году юрыстка Дзіна Шаўцова разам з аднадумцамі на пачатковым этапе рэгістрацыі плянуемай да ўтварэньня арганізацыі зьвярнулася для ўзгадненьня назвы мяркуемай НДА ва Ўправу Юстыцыі Менгарвыканкаму. Але аніводная назва арганізацыі, прапанаванай у заяве, не была ўзгодненая.
Чытаць далей »

Валянцін Стэфановіч, суд Партызанскага раёну, 02 сьнежня, Менск
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў дзьве пастановы аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну аб спагнаньні з праваабаронцы падаходнага падатку, пені й дзяржаўнай мыты. Чытаць далей »

Хто ж “свае”, а хто – “чужыя”!?
23 лютага актывісты антыалькагольнай акцыі былі затрыманыя міліцыяй у 12.30 каля ўнівэрмагу «Гомель». Чытаць далей »

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск
Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора й Уладзімер Няпомняшчых атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на сваю заяву, сутнасьць якой у тым, каб парлямэнт ініцыяваў перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньні ў адпаведнасьць арт.25 Канстытуцыі й арт.9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нормаў арт.8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (ПВКаАП). Чытаць далей »
Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу “ухіленьне ад адбыцьця пакараньня”. Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – “хатняй хіміі”. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жук. Чытаць далей »

Уладзіслаў Кавалёў
Любоў Кавалёва, маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня Ўладзіслава Кавалёва, атрымала адказ з Адміністрацыі прэзыдэнта.
Чытаць далей »
14 лютага быў апублікаваны зварот Праваабрончага цэнтру “Вясна” (прыводзіцца ніжэй) да Сяргея Каваленкі, які доўгі час трымае галадоўку пратэсту ў віцебскай турме. Грамадзянін Беларусі, які перасьледуецца не за крымінальныя ўчынкі, а за ўласныя перакананьні ды шчырую любоў да Радзімы, знаходзіцца ў цяжкім стане й яму пагражае страта жыцьця. Чытаць далей »