Эўрапарлямэнт патрабуе правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 20 студзеня на сэсыі ЭП у Стразбуры.
Чытаць далей »
Старшыня падкамітэту Эўрапарлямэнту па правах чалавеку Хэйдзі Анэлі Хаўтала апублікавала інтэрнэт-заяву адносна нядаўняга ператрусу на офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”, а таксама на кватэры й лецішчы старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на кватэры й лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага адбыліся ператрусы. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Беларускі Гэльсынскі камітэт” зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд з скаргай аб прызнаньні выбараў Прэзыдэнта Беларусі 2010 года несапраўднымі.
Чытаць далей »

Гары Паганяйла, БГК
Сотні актывістаў пасьля ператрусаў і допытаў у КДБ далі падпіску аб разгалошваньні таямніцы сьледзтва.
Чытаць далей »
Міжнародная назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі распаўсюдзіла Аналітычную даведку №1-1 “Перашкоды ў дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў і ініцыятываў у Рэспубліцы Беларусь за пэрыяд сьнежань 2010 – студзень 2011”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Нямецка-беларускае таварыства, арганізатар міжнароднай канфэрэнцыі “Менскі форум”, надзвычай заклапочана актуальным разьвіцьцём падзеяў у Беларусі, абурана эскалацыяй гвалту ў Менску ў вечар падчас выбараў.
Нямецка-беларускае таварыства зьвяртаецца да беларускіх ворганаў улады з патрабаваньнем неадкладна спыніць праяўленьні гвалту й перасьледу апазыцыі. Нямецка-беларускае таварыства патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Старшыня нямецка-беларускага таварыства й канфэрэнцыі “Менскі форум” Райнэр Лінднэр заяўляе: (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Праваабарончы Цэнтар “Вясна” апублікаваў заяву, у якой рашуча выказаўся адносна падзеяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19.12.2010 году ў краіне й таго пазапраўнага шырокамаштабнага наступу, які адчуваючы сваю хісткасьць, рэжым распачаў напрыканцы асноўнага дня выбараў супраць сваіх палітычных апанэнтаў, распашырае сёньня на ўсю грамадзкую супольнасьць, груба парушаючы неад’емныя грамадзка-палітычныя правы й свабоды грамадзянаў Беларусі. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
“Да ўвагі Прэзыдэнта Эўрапейскага Парлямэнта
сп. Ежы Бузэка
Эўрапейскага камісара па замежных справах
спн. Кэтрын Эштан
Шаноўныя Прэзыдэнт сп. Бузэк і Камісар спн. Эштан,
Яны засьцерагаюць ад небясьпекаў далейшага абвастрэньня палітычнай сытуацыі ў краіне й заклікаюць улады «стаць на шлях міру й устоўлівага разьвіцьця дэмакратычных інстытуцыяў у грамадзтве», а таксама: «Вызваліць асуджаных за палітычныя перакананьні! Спыніць палітычныя рэпрэсыі! Правесьці ў краіне сапраўдныя дэмакратычныя выбары!»
Чытаць далей »








