24 лістападу 2011 г. судом Першамайскага раёну г. Менску віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавеку (FIDH) і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Чытаць далей »
Беларускія праваабаронцы распачалі кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасьці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Пра гэта прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў абвясьцілі на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.
Чытаць далей »
Дэмакратычная грамадзкасць даўно ўжо прызвычаілася да адвольных арыштаў, штрафаў і нават крымінальных прысудаў, якія выносяцца ад імя Рэспублікі Беларусь. Аднак бягучы год стаўся своеасаблівым прарывам у фабрыкацыі справаў і крымінальных перасьледаў па палітычных матывах, з загадзя прапісанымі ролямі й вядомым вынікам.
Чытаць далей »
Так лічыць намесьнік старшыні ВС Валеры Калінковіч, які адмовіў гомельскаму актывісту Андрэю Цянюту ў аднаўленьні тэрміну для абскарджаньня адміністрацыйнага арышту.
Чытаць далей »
05 сьнежня з 10-00 па 14-00 праходзіў разгляд справаў у касацыйнай інстанцыі Менскага абласнога суду. Калегія судзьдзяў пад старшынствам судзьдзі Кулаковай скаргу Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай разглядала самай апошняй. Чытаць далей »
Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак зьвярнуўся з пэрсанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі.
Чытаць далей »
28 лістапада 2011 году судовая калегія па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду ў складзе Н. Жупікавай, А. Антоненкі, І. Лазавіковай разглядзела грамадзянскую справу па скарзе адваката Алега Агеева на неправамерныя дзеяньні Міністэрства юстыцыі па спыненьні дзеяньня ягонай ліцэнзыі на зьдзяйсьненьне адвакацкае дзейнасьці. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Менскага сьледчага ізалятару на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіне. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Натальля, якая сёньня наведала СІЗА, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.
Чытаць далей »
У раённым цэнтры Крупкі ў ноч з 18 на 19 лістападу ў рамках спэцапэрацыі «Правапарадак» міліцыя сапраўды ўчыняла беззаконьне.
Чытаць далей »
“Абсэрваторыя рашуча асуджае факты судовага перасьледу супраць сп. Стэфановіча, мэтай якога зьяўляецца спыненьне ягонай праваабарончай дзейнасьці, і заклікае прытрымлівацца стандартаў справядлівага суду”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве Абсэрваторыі па абароне правоў праваабаронцаў, распаўсюджанай напярэдадні двух слуханьняў па справе аб нявыплаце Валянцінам Стэфановічам падаткаў, якія маюць адбыцца 2 сьнежня 2011 году. Чытаць далей »











