best casino bonuses
Лют 02

Мікола Уласевіч

Мікола Уласевіч

Досыць нечакана скончыўся разгляд скаргі астравецкага грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча, якая разглядалася 2 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Працэс доўжыўся каля паўтары гадзіны і ў выніку суддзя Віталь Ляцко задаволіў пазоў Уласевіча.
Чытаць далей »

Сту 11
Уладзімер Няпомняшчых, Гомель

Уладзімер Няпомняшчых, Гомель

11 студзеня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова спыніла адміністратыўную справу пра дробнае хуліганства супраць грамадзкага актывіста, пэнсыянэра Міністэрства нутраных справаў Уладзімера Няпомняшчых за недаказанасьцю віны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

Сту 10
united_nations1

Чарговая скарга зь Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыляскапію. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае артыкулы 14 і 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

Сне 27
ааа

26 сьнежня кіраўніцтва “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” атрымала адказ з Камітэту ААН па правах чалавеку на зварот жыхаркі Гомеля Марысі Тульжанковай. Маладзёвая актывістка скардзілася ў Камітэт па правах чалавеку ААН на парушэньне ейных правоў з боку дзяржавы, а менавіта на парушэньне права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

Сне 16
Вярхоўны Суд, Менск

Вярхоўны Суд, Менск

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала адмяніў пастанову суду Першамайскага раёну Менску, падтрыманую Менскім гарадзкім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

Сне 16
Міліцыя...?!

Міліцыя...?!

Менскі абласны суд сёньня падтрымаў апраўдальнае рашэньне Крупскага раённага суду ў дачыненьні да трох мясцовых жыхароў, якія былі затрыманыя 18 лістападу менскім АМАПам у Крупках.
Чытаць далей »

Ліс 29
20111128_viluha_t

Руслан Вілюха, Крупкі

У раённым цэнтры Крупкі ў ноч з 18 на 19 лістападу ў рамках спэцапэрацыі «Правапарадак» міліцыя сапраўды ўчыняла беззаконьне.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

Ліс 12
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Жодзінскі суд прызнаў свае памылкі. Менавіта так можна пракамэнтаваць прынятыя ім заўвагі на пратакол судовага разьбіральніцтва ад заяўнікоў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, якія яны зрабілі на падставе зробленых аўдыёзапісаў працэсу пасьля азнаямленьня з пратаколам 25 кастрычніку 2011 году.

Чытаць далей »

Ліс 02
А судзьдзі хто...?

А судзьдзі хто...?

Штосерадовыя акцыі маўклівых пратэстаў, якія ўлетку ўскалыхнулі ўсю Беларусь і падчас якіх было затрымана каля 2-х тысяч чалавек, адышлі ў гісторыю. Аднак рэха тых падзеяў працягвае гучаць дагэтуль.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

Вер 26
kisliak-abramavar

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў прызнаў парушэньні, якія былі дапушчаны ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАЎС горада Бярэсьця ў дачыненьні да грамадзкай актывісткі Інгі Абрамавай. (далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,