Кра 11

Павал Сапелка, Менск
Нямецкае адзьдзяленьне Amnesty International заявіла пра намер вылучыць Паўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка, што ўручаецца людзям, якія працуюць дзеля сьвету, свабоднага ад дыскрымінацыі, расізму й гвалту, рызыкуюць сабой дзеля дасягненьня сваіх ідэалаў, карыстаюцца мовай міру й сваім прыкладам натхняюць і заахвочваюць іншых.
Чытаць далей »
Цэтлікі: праваабаронцы
Кра 10

Іван Крук, Астравец
Грамадзкі актывіст з Астраўца Іван Крук (на фота) накіраваў паведамленьне ва Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Копія гэтага звароту пайшла таксама міністру замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей »
Кра 06

Сяргей Каваленка, Віцебск
Аматарскі фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, прысьвечаны Сяргею Каваленку, зьявіўся ў сеціве.
Чытаць далей »
Кра 02

Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі Андрэс Хэркель
Некалькі дзён таму я быў у вясновым Осла. На прымеркаванай да сытуацыі ў Беларусі канфэрэнцыі, арганізаванай Нарвэскім Гэльсынскім камітэтам у супрацоўніцтве з Нарвэскім ПЕН-клюбам. Падчас вячэры, у адной з арганізатарак былі сьлёзы на вачах. (далей правапіс – першакрыніцы)
Чытаць далей »
Кра 02

ААН
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка атрымалі з Жэнэвы паведамленьне аб рэгістрацыі іхняй агульнай скаргі, паводле якой напярэдадні прэзыдэнскіх выбараў 2010 году яны зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзеньне пікету, прымеркаванага да Дня правоў чалавека. Праваабаронцы жадалі зьвярнуць увагу выбаршчыкаў на іхнае права адмовіцца ад дэтэрміновага галасаваньня. Чытаць далей »
Кра 02

ААН
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамленьня маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня й расстралянага Уладзіслава Кавалёва – Любові Кавалёвай і ягонай сястры Тацьцяны Казяр. Мэта дадатковага паведамленьня – праінфармаваць Камітэт пра афіцыйную дату выкананьня прысуду й пра абставіны, якія яго суправаджалі.
Чытаць далей »
Цэтлікі: ААН, сьмяротнае пакараньне
Сак 30
Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і ейная сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтар “Вясна” заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны перасьлед Сяргея Каваленкі й забясьпечыць яму належную мэдычную дапамогу.
Чытаць далей »
Сак 30

Намесьнік старшыні ПЦ "Вясна", Валянцін Стэфановіч, Менск
У лютым партыйныя актывісты заявілі пра неабходнасьць стварэньня экспэртнай Рады па вызначэньні палітвязьняў. Адмыслова створаная каардынацыйная група “За волю” распачала правядзеньне тэматычных круглых сталоў, дзе паўстала пытаньне пра адзіны сьпіс “палітычных”. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Сак 27

Пятро Кузьняцоў, Гомель
Гомельскі лідар Руху “За свабоду!” Пятро Кузьняцоў ня згодны з дзеяньнямі беларускіх уладаў па самавольным, на ягоную думку, пазбаўленьні яго права на свабоду мірных сходаў, і аспрэчвае дадзены факт у Камітэце ААН па правах чалавека.
Чытаць далей »
Сак 23
Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня падаў заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі на правядзеньне 25 сакавіка трох пікетаў – атрымаў тры адмовы.
Чытаць далей »