Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў паспрабаваў быў адстаяць правы асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, на вызваленьне ад адказнасьці з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці. Дзеля гэтага ён зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Аднак суд ня стаў разьбірацца, ці не супярэчаць нормы дзейнага кодэксу аб адміністрацтыўных правапарушэньнях Канстытуцыі.
Чытаць далей »
У апошнія дні адыходзячага года актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП па Гомельскай вобласьці падалі ў Камітэт ААН па правах чалавеку скаргу аб парушэньні іхных правоў на свабоду выказваньня меркаваньня й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Усяго пад скаргай падпісалася шэсьць чалавек. Чытаць далей »
26 сьнежня Кастрычніцкі райсуд Віцебску спыніў адміністратыўную справу супраць актывіста, на якога склалі пратакол пасьля зьяўленьня бел-чырвона-белага сьцяга на краме “Пяты элемэнт”.
Чытаць далей »
Сёньня ў 8 гадзін раніцы праваабаронца Алесь Бяляцкі змог разьвітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня. Гэта адбылося ў менскім моргу на Даўгінаўскім тракце.
Праваабаронцу прывезьлі з Жодзінскага СІЗА пад узмоцненай аховай і з аўтамабілямі суправаджэньня. Пра беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі пры разьвітаньні сьведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая й старонніх асобаў на разьвітаньне не дапусьцілі. Вяліся апэратыўныя відэаздымкі. Чытаць далей »
26 сьнежня кіраўніцтва “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” атрымала адказ з Камітэту ААН па правах чалавеку на зварот жыхаркі Гомеля Марысі Тульжанковай. Маладзёвая актывістка скардзілася ў Камітэт па правах чалавеку ААН на парушэньне ейных правоў з боку дзяржавы, а менавіта на парушэньне права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі.
Чытаць далей »
Кіраўнік “Вясны”, якому давядзецца сустракаць Каляды й 2012-ты год у турэмных засьценках, даслаў на волю для сяброў віншаваньне з надыходзячымі сьвятамі. Алесь жадае ўсім добрага настрою, пазытыўных эмоцыяў, займальнага адпачынку, вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага Году!
Чытаць далей »
24 сьнежня на 83-годзьдзе пайшоў з жыцьця Віктар Бяляцкі, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Адзін з арганізатараў мясцовага сходу ў Гомелі, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Як паказвае ў скарзе актывіст судзьдзі ніжэйстаячых судоў, якія адправілі яго за краты на 5 сутак, дапусьцілі парушэньне прынцыпу законнасьці пры ажыцьцяўленьні адміністратыўнага працэсу.
Чытаць далей »
Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэньне рэжыму ўмоўнага пакараньня – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг не гарадзкой ялінцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньні супраць яго безпадстаўнымі й на знак пратэсту зь 19 сьнежня ён абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Чытаць далей »

ААН
19 сьнежня 2011 году Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў была прынятая Дэклярацыя аб адукацыі й навучаньні ў галіне правоў чалавеку. Гэты знакавы дакумэнт прызнае права кожнага зь сям’і мільярдаў людзей плянэты мець доступ да адукацыі ў галіне правоў чалавеку як глябальнага працэсу з удзелам асобаў усіх узростаў, сацыяльных групаў і адукацыі.
Чытаць далей »









