Сёньня, 2 лістапада, магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!” нагадалі гараджанам пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які пераследуецца ўладай па палітычных матывах. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Праваабронцы ў Жодзіне 31.10.2011 падалі ў Жодзінскі суд свае заўвагі на пратакол судовага паседжаньня, якое праходзіла 13 і 17 жніўня па справе аб забароне мірнага пікетаваньня ў абарону арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Сапраўды, 25.10.2011, праз 7 дзён пасьля вынясеньня рашэньня Жодзінскім судом 17.10.2011, у матэрыялах справы “знайшлося” прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда аб парушэньні заканадаўста мясцовым выканкамам … Калі выносілася й каму абвяшчалася дадзенае вызначэньне не зусім зразумела? Але ў прадстаўленым пратаколе, факт ягонага прыняцьця й абвяшчэньня напрыканцы судовага паседжаньня 17 кастрычніку – “зафіксаваны” (!?). Чытаць далей »
Васіль Палякоў і Леанід Судаленка зьвярнуліся з скаргаю на імя начальніка міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля Віктара Афанасенка, у якой паказваюць на факт іхнага адвольнага затрыманьня ў дзень правядзеньня ў абласным цэнтры Народнага сходу. Праваабаронцы просяць прызнаць іхнае затрыманьне неправамерным, якое ўшчамляе права на свабоду, недатыкальнасьць і годнасьць асобы. Чытаць далей »
17 кастрычніку Жодзінскі гарадзкі суд завершыў разгляда справы па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на дзеяньне (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму па фактах перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
У выніку Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі фактычна ва ўмовах, калі выканкам прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў аб далучэньні да заяўкі адпаведных дамоваў з гарадзкімі службамі (!?). Чытаць далей »
13.10.2011 з 14-30 да 16-45 праходзіла другое паседжаньне Жодзінскага суду па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) кіраўніцтва Жодзінскага гарвыканкаму ў выглядзе перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
І надалей права вырашаць, ці дазваляць правесьці ў Віцебску тое альбо іншае масавае мерапрыемства, будзе належаць мэдыкам і камунальнікам. З сутнасьці, яны надзеленыя пэўнымі функцыямі выканаўчай улады. Гэткую выснову можна зрабіць з агучанай 14.10.2011 судзьдзёй Аленай Грабянчук пастановы суду па справе актывістаў Хрыстафора Жаляпава, Аляксея Гаўруцікава, Яна Дзяржаўцава.
Чытаць далей »
Кіраўнік абласной арганізацыі руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і давераная асоба Мікалая Статкевіча на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, юрыст Аляксей Гаўруцікаў імкнуцца праз суд давесьці сваё права на правядзеньне масавых акцыяў.
Чытаць далей »
7 гадзінаў спатрэбілася судзьдзі суду Савецкага раёну Кірылу Палулеху, каб разгледзець адміністратыўную справу Віктара Івашкевіча. Палітыка пакаралі за актыўнасьць у межах дзейснага заканадаўства, за арганізацыю правядзеньня Народнага сходу, штрафам у 40 базавых велічыняў.
Чытаць далей »
Праваабаронца Сяргей Усьцінаў абскардзіў стандартную пастанову аб адмове ў зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага, вынесеную сьледчай ДФР КДК Тацянай Касынкінай. У адказе, атрыманым з пракуратуры гораду Менску, гаворыцца аб тым, што мера стрыманьня абраная правільна.
Чытаць далей »












