Суд 30.07.2011 над затрыманымі вёў судзьдзя Самойла М.Ф. Працэс праходзіў цэлы дзень з 11-30 да 19-30 і скончыўся нават пасьля закрыцьця будынку суда.
Чытаць далей »
Набліжаецца серада, калі на плошчы гарадоў у чарговы раз выйдуць прадстаўнікі Народнага Супраціву. Мінулая акцыя ў Гомелі прайшла досыць спакойна, хаця ў іншых гарадах краіны было затрымана, а пасьля аштрафавана ў адміністратыўным парадку каля 460 чалавек.
Чытаць далей »
Акцыя «маўклівага пратэсту», якая прайшла 15 чэрвеня ў Гомелі, гэтак як і ў іншых гарадах Беларусі, паставіла прадстаўнікоў сілавых структураў у тупік. Упершыню за многія гады міліцыя ня ведала, як рэагаваць на актыўнасьць грамадзянаў, якія стаяць моўчкі, ніякіх лозунгаў і транспарантаў, ніякіх патрабаваньняў не вылучаюць.
Чытаць далей »
Павал Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумэнт парушае як міжнародныя прававыя нормы, гэтак і палажэньні нацыянальнага заканадаўства. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
5 красавіка адказная асоба з Упраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі паведаміла сродкам масавай інфармацыі пра тое, што сьледствам па справе аб масавых беспарадках “атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе зьмены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаваў і арганізацыяў, якія, па сутнасьці, ставіліся канчатковай мэтаю ажыцьцяўленьня дзяржаўнага перавароту”.
(далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
МУС прытрымліваецца ранейшай вэрсыі, што падзеі 19 сьнежня 2010 году ў Менску – гэта спроба дзяржаўнага перавароту.
Старшыня юрыдычнай камісыі РПГА “Беларускага Гэльсынскага Камітэту” Гары Паганяйла прытрымліваецца супрацьлеглага пункту гледжаньня, піша “Беларускі партызан”.
Міжнародная назіральная місыя падрыхтавала чарговую сыстэматызаваную падборку фактаў, якія ілюструюць ўмяшаньне ў дзейнасьць журналісцкай супольнасьці ў Рэспубліцы Беларусь. Аналітычная даведка зьяўляецца лягічным працягам работы, прадстаўленай у Аналітычнай даведцы № 02/01 «Становішча з правамі журналістаў у сьвятле падзеяў у Рэспубліцы Беларусь за пэрыяд сьнежань 2010 году – студзень 2011 г.» (http://hrwatch-by.org/analiticheskaya-spravka-2-1) і ахоплівае пэрыяд з 12 студзеня па 15 сакавіка 2011 году. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Ва ўмовах масавага парушэньня асноўных правоў і свабодаў з вуснаў злачынна бязьдзейснага праўнага афіцыёзу краіны, прагучала так званая праўда альбо напалову праўда – праўда толькі пра тое, чым сапраўды павінна быць Канстытуцыя для грамадзянаў любой паважаючай сябе эўрапейскай, цывілізаванай і дэмакратычнай краіны.
Чытаць далей »
Міжнародная назіральная місыя падрыхтавала аналітычную даведку аб становішчы праваабаронцаў і праваабарончых арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь за пэрыяд з 12 студзеня па 8 сакавіка 2011 году.
Гэтая аналітычная даведка зьяўляецца працягам працы, прадстаўленай у Аналітычнай даведцы № 01/01 «Перашкода ў дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў і ініцыятываў у Рэспубліцы Беларусь за пэрыяд сьнежань 2010 – студзень 2011г.», апублікаванай раней. (далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »
Прапануем азнаёміцца зь меркаваньнямі Камітэту ААН па Правах Чалавеку адносна справы “Карняенка супраць Беларусі” (“Грамадзянскія Ініцыятывы”, Гомель, 2004-2006)
Варта асабліва заўважыць, што прапануемае да ўвагі чытачоў меркаваньне экспэртаў КПЧ ААН ад 2006 году адносна парушэньня дзяржаваю права на асацыяцыі ўчасе ліквідацыі НДА “Грамадзянскія ініцыятывы” у горадзе Гомель – дагэтуль не знайшло належнай рэакцыі з боку ўладаў Беларусі. Чытаць далей »











