26 сьнежня кіраўніцтва “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” атрымала адказ з Камітэту ААН па правах чалавеку на зварот жыхаркі Гомеля Марысі Тульжанковай. Маладзёвая актывістка скардзілася ў Камітэт па правах чалавеку ААН на парушэньне ейных правоў з боку дзяржавы, а менавіта на парушэньне права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі.
Чытаць далей »
093/2011 – такі рэгістрацыйны нумар прысвоіў Камітэт па правах чалавеку ААН чарговаму звароту, які паступіў ў камітэт ад жыхара Віцебску. Аўтарам гэтага звароту зьяўляецца праваабаронца Валер Місьнікаў.
Чытаць далей »
Гомельскія дэмакратычныя актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны паскардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека на мясцовыя ўлады. Чытаць далей »
13 верасьня 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне чарговага пікету ў падтрымку палітзняволеных грамадскаму актывісту Рыгору Грыку.(далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »
На 101-й сэсіі Камітэту па правах чалавеку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў была прынятая пастанова адносна звароту ў камітэт Алены Залескай. У сваім звароце грамадзянка Беларусі сьцьвярджала, што беларускія ўлады парушылі ейныя правы, замацаваныя падпісаным Беларусьсю Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »
У працэсе падачы індывідуальнага паведамленьня важным момантам зьяўляецца ўпэўненасьць у тым, што дакумэнты дасягнулі адрасату й не згубіліся недзе па дарозе …
У кастрычніку 2010 г. Мацкевічам Алегам і Статкевіч Марынай былі пададзеныя скаргі ў КПЧ ААН на парушэньне Рэспублікай Беларусь арт.19 і арт.21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (па факце забароны на правядзеньне мірных масавых мэрапрыемстваў).
Чытаць далей »

Акцыя салідарнасьці, Кіеў
У Кіеве каля будынка амбасады Беларусі 21 снежня прадстаўнікі грамадскіх і праваабарончых арганізацый, а таксама журналісты правялі акцыю салідарнасці з беларускімі калегамі, затрыманымі падчас і пасля завяршэння акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.
Скарга ў КПЧ ААН адносна парушэньня Беларусьсю арт.6 і арт.7 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах падавалася Марыяй Стаселовіч, якую прадстаўляла адвакатка сп-ня Тацьцяна Процька. Камітэт прызнаў парушэньне Рэспублікай Беларусь арт. 7 МПГіПП. Рашэньне КПЧ ААН, апісаньне парушанага артыкулу і актуальны камэнтар праваабаронцы – прыводзяцца ніжэй.
Чытаць далей »
Рашэньне КПЧ ААН № 1392/2005 BLR (34) КПЧ ААН па справе “Валеры Лук’янчык супраць Беларусі” прыводзім ніжэй разам з апісаньнем парушаных артыкулаў МПГіПП Чытаць далей »








