На 101-й сэсіі Камітэту па правах чалавеку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў была прынятая пастанова адносна звароту ў камітэт Алены Залескай. У сваім звароце грамадзянка Беларусі сьцьвярджала, што беларускія ўлады парушылі ейныя правы, замацаваныя падпісаным Беларусьсю Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »
Дадзеная публікацыя ўяўляе працяг агляду скаргаў грамадзянаў Беларусі ў сфэры экстрадыцыі, якія былі разгледжаныя Эўрапейскім судом па сутнасьці.
«Коктыш супраць Украіны»: парушэньне трох артыкулаў Канвэнцыі
Справа «Коктыш супраць Украіны» [1] – адзіная справа, якая датычыцца экстрадыцыі, па якой ЭСПЧ прызнаў парушэньне артыкулу 3 Канвэнцыі ў выпадку выдачы асобы ў Беларусь. Чытаць далей »
Дадзеная публікацыя прадстаўляе агляд скаргаў грамадзянаў Беларусі ў сфэры экстрадыцыі, якія былі разгледжаныя Эўрапейскім судом па сутнасьці.
Больш паловы разгледжаных Эўрапейскім судом па правах чалавеку скаргаў грамадзянаў Беларусі датычацца выпадкаў экстрадыцыі. Дадзеная публікацыя прадстаўляе агляд скаргаў з гэтай катэгорыі, якія не былі разгледжаныя Эўрапейскім судом па сутнасьці.
Суд прымаў рашэньні альбо аб прызнаньні скаргі непрымальнай у сувязі з неабгрунтаванасьцю, альбо выкрэсьліваў зь сьпісу разглядаемых справаў па шэрагу чыньнікаў: сьмерць заяўніка, адсутнасьць намеру працягваць скаргу, ейнае адкліканьне заяўніком.
Чытаць далей »
Скарга ў КПЧ ААН адносна парушэньня Беларусьсю арт.6 і арт.7 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах падавалася Марыяй Стаселовіч, якую прадстаўляла адвакатка сп-ня Тацьцяна Процька. Камітэт прызнаў парушэньне Рэспублікай Беларусь арт. 7 МПГіПП. Рашэньне КПЧ ААН, апісаньне парушанага артыкулу і актуальны камэнтар праваабаронцы – прыводзяцца ніжэй.
Чытаць далей »
Як паведаміў БЕЛАПАНу праваабаронца Леанід Судаленка, які рыхтаваў зварот у Камітэт ААН па правах чалавеку, камітэт прызнаў, што Беларусь парушыла права гамяльчаніна сябра партыі АГП Уладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі.
Рашэньне КПЧ ААН № 1392/2005 BLR (34) КПЧ ААН па справе “Валеры Лук’янчык супраць Беларусі” прыводзім ніжэй разам з апісаньнем парушаных артыкулаў МПГіПП Чытаць далей »
Як паведамляе агенцыя БЕЛАПАН, Камітэт ААН па правах чалавеку прызнаў парушэньне права актывіста дэмсілаў Валера Лук’янчыка быць абраным у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Выбары праходзілі 17 кастрычніка 2004 года. Аб гэтым сьведчыць тэкст высноваў па скарзе, які апублікаваны 28 студзеня на сайце Ўпраўленьня вярхоўнага камісару па правах чалавеку ААН, паведаміў БЕЛАПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Чытаць далей »
Жыхар горада Жодзіна, Віктар Сіліч, адстаяў сваё права на свабоду сумленьня й перакананьняў, вольны ўваход ці неўваход у склад афіцыйнага прафсаюзу. Абапіраючыся на падтрымку праваабаронцаў, ён прымусіў службоўцаў прадпрыемства, выконваючы Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, выплочваць яму прэміяльныя належным чынам, як любому нармальнаму працаўніку працоўнага калектыву.
Як разьвіваліся падзеі? У выніку чаго адбылося парушэньне права? І што рэальна дапамагло выправіць становішча да лепшага ўжо на стадыі пазасудовага разьбіральніцтва?
Чытаць далей »
Ваўкавыскі раённы суд перагледзеў справу 8 сябраў АГП і апраўдаў іх. У дачыненьні да міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, вынесена прадстаўленьне на імя кіраўніка РАУС з тым, каб той вырашаў, да якой адказнасьці іх прыцягваць — крымінальнай ці адміністрацыйнай. Чытаць далей »






