У Чарнігаве прайшоў сэмінар «Стратэгічныя справы ў практыцы праваабарончых арганізацыяў. Імплемэнтацыя de facto нормаў міжнароднага права», арганізаваны па ініцыятыве Гомельскага цэнтру стратэгічнае цяжбы. Чытаць далей »
Чытаць далей »
Як мы паведамлялі раней, Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы выдаў дапаможнік па пытаньнях праўных калізыяў адміністратыўнага заканадаўства, якія прыводзяць да практыкі парушэньня права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць.
Чытаць далей »

Сяргей Лісічонак, Менск
Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі выступае супраць арт. 193.1 Крымінальнага Кодэксу Беларусі й абмежаваньня права на свабоду асацыяцыяў для грамадзянаў Беларусі. Чытаць далей »

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск
Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора й Уладзімер Няпомняшчых атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на сваю заяву, сутнасьць якой у тым, каб парлямэнт ініцыяваў перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньні ў адпаведнасьць арт.25 Канстытуцыі й арт.9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нормаў арт.8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (ПВКаАП). Чытаць далей »
Чарговая скарга зь Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыляскапію. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае артыкулы 14 і 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »
Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора ды Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуліся з скаргай у суд Цэнтральнага раёну на супрацоўнікаў адзьдзелу нутраных справаў, якія незаконна зьмясьцілі іх у ІЧУ.
Чытаць далей »
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў паспрабаваў быў адстаяць правы асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, на вызваленьне ад адказнасьці з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці. Дзеля гэтага ён зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Аднак суд ня стаў разьбірацца, ці не супярэчаць нормы дзейнага кодэксу аб адміністрацтыўных правапарушэньнях Канстытуцыі.
Чытаць далей »
26 сьнежня кіраўніцтва “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” атрымала адказ з Камітэту ААН па правах чалавеку на зварот жыхаркі Гомеля Марысі Тульжанковай. Маладзёвая актывістка скардзілася ў Камітэт па правах чалавеку ААН на парушэньне ейных правоў з боку дзяржавы, а менавіта на парушэньне права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі.
Чытаць далей »
Жыхар Гомеля, каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак прапаноўвае дэпутатам парлямэнту ўнесьці зьмены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў з мэтай абараніць беларускамоўнае насельніцтва. Актывіст прапануе ўнесьці зьмены ў артыкулы 7 і 8 дадзенага закону.
Чытаць далей »









