Гэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 20-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая адбудзецца ў Варшаве-Мядзешыне з 20 па 27 чэрвеня 2008 году.
Да ўдзелу ў школе запрашаюцца актывісты праваабарочых няўрадавых арганізацыяў, супрацоўнікі ВНУ, а таксама прадстаўнікі ворганаў публічнай улады й установаў, якія дзейнічаюць у галіне правоў чалавека, з краінаў Цэнтральнай, Усходняй Эўропы і СНД, якія раней прымалі ўдзел у летніх і зімовых школах па правах чалавека, арганізаваных Гэльсынскім Фондам па Правах Чалавека. Кандыдаты мусяць мець вышэйшую адукацыю альбо быць на апошнім курсе ў вышэйшай навучальнай установе. У праграму ўключаныя лекцыі й практычныя заняткі па тэмам: гісторыя й філязофія правоў чалавека, нутраныя й міжнародныя сыстэмы абароны правоў чалавека.
Каб прыняць удзел у школе, неабходна выслаць па электроннай пошце: 20summer@hfhrpol.waw.pl альбо па звычайнай пошце: Helsinska Fundacja Praw Czlowieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA наступныя дакумэнты:
- запоўненую форму заяўкі http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/aplikacja20ISSHR.rtf,
- кароткае рэзюмэ (CV),
- рэкамэндацыйны ліст з арганізацыі альбо месца працы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 лютага 2009 году.
Падрабязную інфармацыю чытайце ў файле “Summer school” альбо на сайце: http://www.hfhrpol.waw.pl/news196-ru.html.
Паводле belngo.org
Алесь Вольны,
Licviny-INFA

