Сне 17
20-21 сьнежня 2008 г. у Варонежы (Расея) адбудзецца Студэнцкая Школа па правах чалавека/правах студэнтаў.
Сэмінары Школы прысьвечаныя тэматыцы правоў чалавека, правоў студэнтаў і дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў.
У Школе могуць прыняць удзел грамадзкія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правах чалавека альбо правах студэнтаў, не старэйшыя за 30 год.
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету й адаслаць яе па адрасе studentHRschool@HRworld.ru
Агульнае апісаньне фармату школы, анонс мерапрыемстваў, а таксама форму анкеты глядзіце на сайце: http://inthrschool.org/node/73
Паводле belngo.org
Алесь Лета,
Licviny-INFA

