На Рашэньне Жодзінскага суду ад 27.01.2010 па скарзе на забарону Жодзінскім выканкамам мірных пікетаваньняў, замоўленых для правядзеньня 10.12.2009 у Міжнародны Дзень правоў чалавеку ў Жодзіне была пададзена Касацыйная скарга, зарэгістраваная 17.02.2010.
Разгляд справы у Менскім абласным судзе быў пачаткова прызначаны на 11.03.2010. Аб гэтым заяўнік, Аляксей Лапіцкі, атрымаў паведамленьне ад 01.03.2010.
Зь яго, паміж іншым вынікае, што матэрыяламі справы раптоўна зацікавілася й пракуратура горада. Паведамленьне, падпісанае старшынём жодзінскага суда, Алінай Клус, а таксама судзьдзёй Тацянай Трацюк, скіраванае ў бок пракурора горада Жодзіна, Віктара Літвіненкі.
Але пасьля гэтага, па прозьбе судзьдзі, Тацяны Трацюк, якая спэцыяльна патэлефанавала заяўніку з прычыны моцнай загружанасьці калегіі судзьдзяў у Менску, дата разгляду касацыйнае скаргі была перанесена на 10-00 18.03.2010.
Нагадаем, што заяўка на правядзеньне мірнага мерапрыемства ў Жодзіне падавалася ад імя грамадзянаў, праваабаронцаў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, у адпаведнасьці зь дзейсным заканадаўствам 25.11.2009, за 15 дзён да мяркуемых пікетаваньняў.
Яна была зарэгістраваная адпаведным чынам у выканкаме ў той жа дзень. У ёй, разам зь іншым, былі пазначаны прапановы па каардынацыі й узаемадзеяньні з установамі ўлады для забесьпячэньня належнага правядзеньня плянуемага мірнага мерапрыемства.
Пікетаваньне замаўлялася на афіцыйна вылучанай і дазволенай, прыстасаванай для правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцоўцы. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону заяўнікі-арганізатары ўзялі на сябе пэрсанальныя пісьмовыя абавязкі аб належным правядзеньні мерапрыемства, выкладеныя ў афіцыйнай форме асобным абзацам у заяўцы, зацьверджаныя неабходнымі подпісамі.
Але заяўнікі-арганізатары без усялякай адваронай сувязі й папярэдніх кантактаў з прадстаўнікамі ўлады атрымалі на сваю заяўку адмоўны адказ з неабгрунтаванай належным чынам забаронаю мірнага мерапрыемства.
Ня гледзячы на відавочна мірны характар і малы фармат плянуемага мерапрыемства з раздачай інфаматэрыялаў і зборам подпісаў грамадзянаў, пікетаваньне не было дазволена гарадзкімі ўладамі. У афіцыйным адказе адзначалася толькі тое, што прадстаўлены заяўнікамі “пакет дакумэнтаў не ў поўнай меры адпавядае патрабаваньням” адпаведнага закону.
Аляксей Лапіцкі паведаміў, што праваабаронцы будуць спрабаваць распачаць і давесьці да лягічнага выніку стратэгічную цяжбу па зьмене дыскрымінацыйнай практыкі сыстэматычных перашкодаў у рэалізацыі права на мірныя сходы, свабодны распаўсюд інфармацыі, выяўленьне перакананьняў і свабоду думак.
- Разгляд касацыйнае скаргі адбудзецца 18.03.2010 ў Менаблсудзе. А ў які час канкрэтна - ці вядома?
- Практыка паказала, што “палітычныя справы” разглядаюцца ў касацыі ў апошнюю чаргу. І робіцца гэта для таго, каб ў зале паседжаньняў засталося як мага менш сьведкаў таго, якім чынам прымаюцца судовыя пастановы па падобных пытаньнях.
- Правы й свабоды, відавочна, паўсюдна ў аўтарытарных сыстэмах успрымаюца кіруючай бюракартыяй вельмі хваравіта й нават варожа …
- Канешне. Намэнклятура ўсіх рэпрэсыўных рэжымаў у сьвеце даўно паяднаналася й салідарная на гэты конт. Яна - супраць грамадзянскіх свабодаў. І - супраць права.
Здавалася б, справа - за малым. Засталося й грамадству аб’яднацца. Што б усім разам, хоць адзін раз, проста сказаць сваё слова праўды.
І права - будзе сьвяткаваць перамогу!
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Рассмотрение кассационной жалобы по запрету мирных мероприятий в Жодино перенесено … Так когда же восторжествует право!?
На Решение Жодинского суда от 27.01.2010 по жалобе на запрет Жодинским исполкомом мирных пикетирований, заявленных для проведения 10.12.2009 в Международный День прав человека в Жодино была подана Кассационная жалоба, зарегистрированная 17.02.2010.
Рассмотрение дела в Минском областном суде было первоначально назначено на 11.03.2010. Об этом заявитель, Алексей Лапицкий, получил уведомление 01.03.2010. Из него, между прочим следует, что материалами дела неожиданно заинтересовалась и прокуратура города. Сообщение, подписанное председателем жодинского суда, Алиной Клус, а также судьёй, Татьяной Трацюк, направлено в адрес прокурора города Жодино, Виктора Литвиненко.
Но после этого, по просьбе судьи, Татьяны Троцюк, которая специально позвонила заявителю по поводу сильной загружанности коллегии судей в Минске, дата рассмотрения кассационной жалобы была перенесена на 10-00 18.03.2010.
Напомним, что заявка на проведение мирного мероприятия в Жодино подавалась от имени граждан, правозащитников, Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой, в соответствии с действующим законодательством 25.11.2009, за 15 дней до планируемых пикетирований.
Она была зарегистрирована соответствующим образом в исполкоме в тот же день. В ней, кроме всего, были указаны предложения по координации и взаимодействию с учреждениями власти для обеспечения надлежащего проведения планируемого мирного мероприятия.
Пикетирование заявлялось на официально выделенной и разрешенной, приспособленной для проведения массовых мероприятий площадке. В соответствии с требованиями закона заявители-организаторы взяли на себя персональные письменные обязательства о надлежащем проведении мероприятия, изложенные в официальной форме отдельным абзацем в заявке, подтверждённые необходимыми подписями.
Но заявители-организаторы без всякой обратной связи и предварительных контактов с представителями власти получили на свою заявку отрицательный ответ с необоснованным надлежащим образом запретом мирного мероприятия.
Не смотря на очевидно мирный характер и малый формат планируемого мероприятие с раздачей инфоматериалов и сбором подписей граждан, пикетирование не было разрешено городскими властями. В официальном ответе отмечалось только то, что предоставленный заявителями “пакет документов не в полной меры соответствует требованиям” соответствующего закона.
Алексей Лапицкий сообщил, что правозащитники будут пытаться начать и довести до логического итога стратегическую тяжбу по изменению дискриминационной практики систематических препятствий в реализации права на мирные собрания, свободное распространение информации, высказывание убеждений и свободу мыслей.
- Рассмотрение кассационной жалобы пройдёт 18.03.2010 в Миноблсуде. А в какое время конкретно - не известно?
- Практика показала, что “политические дела” рассматриваются в кассации в последнюю очередь. И делается это для того, чтобы в зале заседаний осталось как можно меньше свидетелей того, каким образом принимаются судебные постановления по подобным вопросам.
- Права и свободы, очевидно, повсюду в авторитарных системах воспринимаются правящей бюрократией очень болезненно и даже враждебно …
- Конешно. Номенклатура всех репрессивных режимов в мире давно объединилась и солидарна на этот счёт. Она - против гражданских свобод. И - против права.
Казалось бы, дело - за малым. Осталось и обществу объединиться. Что б всем вместе, хотя бы один раз, просто сказать своё слово правды.
И право - восторжестует!
ДАДАТКІ:
1) Касацыйная скарга
2) Паведамленьне №1
3) Паведамленьне №2
4) Матэрыял па тэме: Ананім-ідэоляг можа спаць спакойна …
Алесь Вольны,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
www.prava-by.info






