Праваабаронцы за свабодны выбар.
Інфармацыя па справе ў Жодзіне не прадстаўляецца альбо проста зьнікае. А судзьдзі - ХТО!? Жодзіна-Менск: “Сыстэма суцэльнай карпаратыўнай безадказнасьці” …!?
Сак 05

Залаты Леў, сьцяг г.Слонім

Залаты Леў, сьцяг г.Слонім

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Гродненскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”. Касацыйную скаргу культурна-асветніцкага аб’яднання 4 сакавіка разглядзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшынствам суддзі Валерыя Самалюка. Касацыйная інстанцыя прызнала рашэнне Гродненскага абласнога суда абгрунтаваным, а адмову – законнай.

Нагадаем, у лістападзе галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродненскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі слонімскаму аб’яднанню “Залаты леў” у рэгістрацыі. Падстава для адмовы – неадпаведнасць заканадаўству асобных палажэнняў статута аб’яднання, у тым ліку датычных парадку ўнясення зменаў у статут і парадку абскарджвання рашэнняў органаў аб’яднання. Самая дзіўная прэтэнзія супрацоўнікаў упраўлення юстыцыі з’явілася да адсутнасці расшыфроўкі назвы “Залаты леў” у статуце. Гродненскі абласны суд прэтэнзіі ўпраўлення юстыцыі адносна назвы і абскарджання рашэнняў органаў аб’яднання прызнаў незаконнымі, але высунуў іншыя абгрунтаванні для нерэгістрацыі. У прыватнасці, суд заўважыў, што непасрэдна ў тэксце статута няма згадкі пра тое, што абірацца ў кіруючы орган “Залатога льва” могуць толькі сябры аб’яднання. Арганізацыі так і не ўдалося ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі. Сваім рашэннем абласны суд падтрымаў Мінюст.

Вярхоўны суд ў супярэчнасцях справы разбірацца ня стаў, пакінуўшы рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле.

Сітуацыю каментуе юрыст Юры Чавусаў: “Мы не мелі ілюзіяў адносна таго, што Вярхоўны суд перагледзіць рашэнене аб адмове ў рэгістрацыі. На жаль, на практыцы такія выпадкі не здараюцца, і суды заўжды пацвярджаюць абмежаванні на стварэнне аб’яднанняў. Аднак у гэтым выпадку быў цікавы момант: упраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі аб’яднання па шэрагу падставаў, якія суд першай інстанцыі прызнаў незаконнымі. Суд высунуў іншыя абгрунтаванні для нерэгістрацыі, адначасова пакінуўшы рашэнне упраўлення юстыцыі ў сіле. Такім чынам, назіраецца супярэчанне. Але Вярхоўны суд, на жаль, адмовіўся ад разгляду справы па-сутнасці, абмежаваўшыся простай канстатацыяй законнасці і абгрунтаванасці рашэння суда першай інстанцыі”.

Дарэчы, у канцы 2009 года Гродненскае ўпраўленне юстыцыі атрымала жартаўлівы дыплом ад Асамблеі НДА ў намінацыі “Нерэгістрацыя году”. “Прыз” быў прысуджаны на цырымоніі “Грамадзянская супольнасць — 2009” за найбольш абсурдную адмову ў
рэгістрацыі грамадскага аб’яднання.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Верховный суд поддержал решение Гродненского областного суда относительно нерегистрации слонимской организации “Золотой лев”. Кассационную жалобу культурно-просветительского объединения 4 марта рассмотрела коллегия по гражданским делам Верховного суда под председательством судьи Валерия Самолюка. Кассационная инстанция признала решение Гродненского областного суда обоснованным, а отказ – законным.

Напомним, в ноябре главное управление юстиции Гродненского облисполкома отказало в регистрации слонимскому объединению “Золотой лев” в регистрации. Основание для отказа – несоответствие законодательству отдельных положений статута объединения, в том числе относительно порядка внесения изменений в статут и порядка обжалования решений органов объединения. Самой удивительной претензией сотрудников управления юстиции явилась претензия к отсутствию расшифровки названия “Золотой лев” в статуте. Гродненский областной суд претензии управления юстиции относительно названия и обжалования решений органов объединения признал незаконными, но выдвинул другие обснования для нерегистрации. В частности, суд заметил, что непосредственно в тексте статута нет упоминания про то, что избираться в руководящий орган “Золотого льва” могут только члены объединения. Организации так и не удалося в судебном порядке оспорить основания нерегистрации. Своим решением областной суд поддержал Минюст.

Верховный суд в противоречиях дела разбираться не стал, оставив решение суда первой инстанции в силе.

Ситуацию комментирует юрист Юрий Чаус: “Мы не питали иллюзий относительно того, что Верховный суд пересмотрит решение об отказе в регистрации. К с ожалению, на практике таких случаев нет, и суды всегда подтверждают ограничения на создание объединений. Однако, в этом случае был интересный момент: управление юстиции отказало в регистрации объединения по ряду оснований, которые суд первой инстанции признал незаконными. Суд выдвинул другие основания для нерегистрации, одновременно оставив решение управления юстиции в силе. Таким образом, наблюдается противоречие. Но Верховный суд, к сожалению, отказался от рассмотрения дела по-существу, ограничившись простой констатацией законности и обоснованности решения суда первой инстанции”.

Кстати, в конце 2009 года Гродненское управление юстиции получило шутливый диплом от Ассамблеи НДА в номинации “Нерегистрация года”. “Приз” был присужден на церемонии “Гражданское сообщество — 2009” за наиболее абсурдный отказ в регистрации общественного объединения.

Паводле Радыё “Рацыя”,
Падрыхтаваў, Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
www.prava-by.info

Leave a Reply