Не забірай жыцьцё!
Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, пакуль невядома Цэнтральная камісыя прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець рашэньне аб колькасьці месцаў для агітацыі
Лют 27

Суд горада Жодзіна

Суд горада Жодзіна

26.02.2010 адбылося звыш ардынарнае й зусім ужо нечаканае здарэньне ў Жодзінскім судзе. Пачыналася ўсё, як звычайна й нічога дзіўнага не чакалася. Аляксей Лапіцкі прыйшоў у суд, каб азнаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня, якое адбылося 10-11.02.2010 пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк.

Трэба нагадаць, што пазоў у Жодзінскі суд па фактах правапарушэньняў і перашкодаў у навучаньні беларускамоўнага гімназыста, Янкі Лапіцкага, з патрабаваньнем ўзнаўленьня права на адукацыю па-беларуску быў пададзены ягонымі бацькамі 28.12.2009.

Аднак, судзьдзя па патрабаваньні прадстаўніцы выканкаму ў судзе, В.Вэргель, вырашыла не разглядаць пазоў па сутнасьці разам з адзначанымі ў ім відавочнымі фактамі правапарушэньняў з боку адказных службовых асобаў. З спасылкаю на пропуск тэрміну для падачы “скаргі на Рашэньне №928″, якое фігуруе ў шэрагу адзначаных парушэньняў, суд адхіліў і сам пазоў.

Толькі на наступны дзень пасьля абвяшчэньня рашэньня, 12.02.2010 пры азнаямленьні з матэрыяламі справы, Аляксей Лапіцкі атрымаў магчымасьць убачыць зьмест далучанага да справы прадстаўніцай выканкаму працэсуальнага дакумэнту - ліста-патрабаваньня ад 26.05.2009 за № 1-89 -9/271 ад Т. Данілевіч (Менск).

Гэты дакумэнт сьведчыў, што патрабаваньне аб прыняцьці дыскрымінацыйнага Рашэньня №928 аб закрыцьці беларускамоўнай праграмы й прымусе да расейскамоўнага навучаньня ў Гімназыі №1, было падрыхтаванае сп.Куляшом і зыходзіла ад кіраўніцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Таісы Данілевіч. Менавіта гэтая высокапастаўленая службовая асоба прадпісвала загадчыцы ідэалягічнага адзьдзелу Жодзінскага выканкаму, Аксане Грышкевіч, ды начальніку Жодзінскага ГАА Яўгену Гарыду (разам з юрыстам Лагвінцом) падрыхтаваць адпаведнае рашэньне …

Дык вось, толькі 26.02.2010, пасьля таго, як касацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага суда ад 11.02.2010 была пададзеная 22.02.2010, бацька Янкі ўрэшце атрымаў магчымасьць азнаёміцца з далучаным да справы пратаколам.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі

Знаёмства  з гэтым дакумэнтам, - адзначыў Аляксей Лапіцкі, - як і чакалася, выклікала шмат непрыемных эмоцыяў і пытаньняў.

- Спатрэбіцца час для неабходнага ўнясеньня адпаведных заўвагаў. Пры гэтым, яшчэ назіралася, што ў справе адсутнічаў пералік дакумэнтаў і нумарацыя старонак. А ўжо зусім нечаканым сталася тое, што пры аглядзе дакумэнтаў у прашытай і фактычна гатовай да адпраўкі ў Менск справе не аказалася адзначанага вышэй працэсуальнага дакумэнту - ліста патрабаваньня сп. Т.Данілевіч у Жодзінскі выканкам.

У сувязі з гэтым, улічваючы, што суд фактычна ўжо зачыняўся, напрыканцы працоўнага дня, Аляксей Лапіцкі зрабіў вусную заўвагу па гэтым факце прысутным сакратаркам і супрацоўніцы канцылярыі, а таксама ўнёс запіс у даведкавы ліст, куды заносяцца  адзнакі аб азнаямленьні з матэрыяламі справы (гл. дадатак).

Па факце зьнікненьня дакумэнтаў з справы й па шматлікіх тэндэнцыйных неадпаведнасьцях у пратаколе, Аляксей Лапіцкі вымушаны будзе заяўляць свой  рашучы пратэст і ўносіць уласныя адпаведныя заўвагі. Гэтыя відавочныя працэсуальныя парушэньні, як і тыя, што адзначаны ўжо ў пададзенай касацыйнай скарзе, павінны будуць разглядацца калегіяй судзьдзяў у Менскім абласным судзе.

Прыходзіцца канстатаваць, што з Жодзінскага суда зьнікаюць ня толькі падсудныя ўчасе судовых працэсаў (у мінулым годзе з залы суда тут проста зьбег з пад міліцэйскае варты падсудны), але й значныя працэсуальныя дакумэнты зь некаторых судовых справаў!

Так і жывем, азіраючыся … Як бы чаго не выйшла! А высока … пастаўленыя над НАРОДАМ службоўцы, тым часам - пьюць шампанскае …!??


*
*
(Паведамленьне, рас.)

26.02.2010 произошло сверх ординарное и совсем уже неожиданное происшесдствие в Жодинском суде. Начиналась всё, как обычно и ничего удивительного не ожидалось. Алексей Лапицкий пришел в суд, чтобы ознакомиться с протоколом судебного заседания, которое прошло 10-11.02.2010 под председательством судьи Татьяны Троцюк.

Необходимо напомнить, что иск в Жодинский суд по фактам правонарушений и препятствий в обучении беларускоязычного гимназиста, Янки Лапицкого, с требованием возобновления права на образование по-беларуски был подан его родителями 28.12.2009. Однако, судья по требованию представительницы исполкома в суде, В.Вергель, решила не рассматривать иск по существу вместе с отмеченными в нём очевидными фактами правонарушений со стороны ответственных служебных лиц. С ссылкой на пропуск срока для подачи “жалобы на Решение №928″, которое фигурирует в ряде заявленных нарушений, суд отклонил и сам иск.

Только на следующий день после оглашения решения, 12.02.2010 при ознакомлении с материалами дела, Алексей Лапицкий получил возможность увидеть содержание присоединенного к делу представительницей исполкома процессуального документа - листа-требования от 26.05.2009 за № 1-89 -9/271 от Т. Данилевич (Менск).

Этот документ свидетельствовал, что требование о принятии дискриминационного Решения №928 о закрытии беларусскоязычной программы и принуждении к рускоязычному обучению в Гимназии №1, было подготовлено гп. Кулешом и исходила от руководительницы Главного упраўления образования Миноблисполкома, Таисы Данилевич. Именно это высокопоставленное служебное лицо предписывало заведующей идеологического отдела Жодинского исполкома, Оксане Гришкевич, и начальнику Жодинского ГОО Евгению Гориду (вместе с юристом Логвинцом) подготовить соответствующее решение …

Так вот, только 26.02.2010, после того, как кассационная жалоба на решение Жодинского суда от 11.02.2010 была подана 22.02.2010, отец Янки наконец получил возможность ознакомиться с приобщённым к делу протоколом.

Знакомство с этим документом, - отметил Алексей Лапицкий, - как и ожидалось, вызвало множество неприятных эмоций и вопросов.

- Понадобится время для необходимого внесения соответствующих замечаний. При этом, ещё наблюдалось, что в деле отсутствовал перечень документов и нумерация страниц. А уже совсем неожиданным стало то, что при осмотре документов в прошитом и фактически готовом к отправке в Минск деле не оказалось отмеченного выше процессуального документа - листа требования Т. Данилевич в Жодинский исполком.

В связи с этим, учитывая, что суд фактически уже закрывался, в конце рабочего дня, Алексей Лапицкий сделал устное замечание по этому факту присутствующим секретаршам и сотруднице концелярии, а также внёс запись в справочный лист, куда заносятся пометки об ознакомлении с материалами дела (см. дополнение).

По факту исчезновения документов из дела и по многочисленным тенденциозных несоответствиям в протоколе, Алексей Лапицкий вынужден будет заявлять свой решительный протест и вносить собственные соответствующие замечания. Эти очевидные процессуальные нарушения, как и те, что отмечены уже в поданной кассационной жалобе, должны будут рассматриваться коллегией судей в Минском областном суде.

Приходится констатировать, что из Жодинского суда исчезают не только подсудимые во время судебных процессов (в прошлом году из зала суда здесь совершил побег из-под милицейского охранения подсудимый), но и значимые процессуальные документы из некоторых судебных дел!

Так и живем, оглядываясь … Как бы чего не вышло! А высоко … поставленные над НАРОДОМ чиновники, тем временем - пьют шампанское …!??

*

*

ДАДАТАК

Падсудны, які зьнік з залы суда ў Жодзіне (2009)

Падсудны які зьнік ...

Дакумэнт, які зьнік з матэрыялаў справы ў Жодзіне (2010)

Дакумэнт, які зьнік з матэрыялаў справы №2-200-2010 ад 12.02.2010
Аўтарка дакумэнту, Т.Данілевіч

Аўтарка дакумэнту, Т.Данілевіч

Запіс у матэрыялах справы па факце зьнікненьня дакумэнту

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

Алесь Вольны,

www.prava-by.info

Leave a Reply