Падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра нутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова журналісты паскардзіліся яму на грубыя паводзіны міліцыянтаў падчас масавых акцыяў, калі тыя перашкаджаюць фотакарэспандэнтам і відэаапэратарам выконваць свае працоўныя абавязкі.
“Мне пра гэта нічога не вядома”, адказаў Анатоль Куляшоў і прапанаваў журналістам паведамляць асабіста яму пра такія выпадкі і дасылаць фотаздымкі тых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія гэта робяць. Пры гэтым міністар не выключае, што гэта былі правакацыі з боку альбо саміх журналістаў, альбо ўдзельнікаў акцыяў.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Во время пресконференции министра внутренних дел Беларуси Анатолия Кулешова журналисты пожаловались ему на грубое поведение милиционеров во время массовых акций, когда те препятствуют фотокорреспондентам и видеооператорам исполнять свои рабочие обязанности.
“Мне про это ничего не известно”, ответил Анатолий Кулешов и предложил журналистам сообщать лично ему про такие случаи и присылать фотоснимки тех сотрудников правоохранительных органов, которые это делают. При этом министр не исключает, что это были провокации со стороны либо самих журналистов, либо участников акций.
Крыніца: Радыё «Свабода».


