us slots us slots online casino usa best us online casino online slot machines for real money play slot machines for real money usa online slots mac online slots for mac mac casino usa mac casinos mac online blackjack online blackjack for mac blackjack real money real money blackjack in us online blackjack usa us blackjack play online casino for real money best real money online casinos slots no download casino slots no download new slots new slot machines online casino accepting us credit cards online casino that accept credit card new online casino 2012 new online casino 2012 video slots video slots usa no download online casino no download casinos online roulette bonus roulette bonus legal online casino legal online casino internet slots usa internet slot machines high roller casino bonus high roller casino bonus flash casino games flash casino games safest online gambling safest online gambling best us casino bonus us casino bonuses welcome bonus casinos welcome bonus casinos first deposit bonus casinos best usa deposit bonus casino online gambling sign up bonus casino sign up bonus download vip casino games download vip casino games slot machines bonus slot machines bonus
Ліп 25

Сьвятлана Лапіцкая

24.07.2009г. бацькі Янкі Лапіцкага падалі заяву ў Жодзінскі выканкам з адмысловым запытам адносна спыненьня беларускамоўнай праграмы навучаньня сына з прычыны эканоміі бюджэтных сродкаў.

Яны спадзяюцца атрымаць неабходную для абароны ўласных правоў інфармацыю, а таксама нагадваюць мясцоваму кіраўніцтву пра абавязковасьць выкананьня Канстытуцыі й міжнародных стандартаў права, выказваюць спадзяваньне, што выканкам здолее асэнсаваць ўласную памылку й адменіць дыскрымінацыйнае рашэньне …


Аляксей Лапіцкі патлумачыў, што “запыт утрымлівае прозьбу аб прадстаўленьні заяўнікам неабходных тлумачэньняў па сутнасьці прынятага 23.06.2009г. Рашэньня №928 адносна закрыцьця беларускамоўнай гімназычнай праграмы навучаньня ў Гімназыі №1 горада Жодзіна і патрабаваньня да дырэктара, Генадзя Коршуна, забясьпечыць прымусовы перавод беларускамоўнага вучня ў расейскамоўную клясу.

- Мы просім выканаўчую ўладу ў Жодзіне прадставіць уласную матывацыю і абгрунтаваньне гэтага дыскрымінацыйнага рашэньня з спасылкаю на канкрэтныя артыкулы й вытрымкі з палажэньняў дзейснага заканадаўства.

Акрамя таго, мы просім выканкам прадставіць падрабязную калькуляцыю падліку выдаткаў і сумы стратаў, “выкліканых рэалізацыяй намі нашага Канстытуцыйнага права на бясплатную сярэднюю адукацыю сына на роднай і дзяржаўнай мове”.

У прыватнасьці, заяўнікі, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, у сваёй заяве канстатуюць, што адзначанае рашэньне №928 па пытаньню гімназычнае адукацыі іхнага сына прынята
“а) насуперак вядомай, ясна артыкуляванай” імі “пасьлядоўнай грамадзянскай і праўнай пазыцыі, зьвязанай з
- катэгарычнай непрыймальнасьцю іншай мовы навучаньня, акрамя
роднай-дзяржаўнай, а таксама” іхнымі
- “перакананьнямі й поглядамі,
- дзяржаўнай і нацыянальна-моўнай прыналежнасьцю,
- тымі канстытуцыйнымі правамі й жыцьцёва важнымі, законнымі
інтарэсамі, належнае захаваньне якіх гарантуецца НАШАЙ дзяржаваю адпаведна з Асноўным Законам краіны й міжнароднымі дамовамі ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека; …
б) у парушэньне дзейсных у краіне прыярытэтаў канстытуцыйных і міжнародных стандартаў права, наяўных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь …па іхнае рэалізацыі”,
в)”без уліку пажаданьняў, здольнасьцяў і магчымасьцяў, … беларускамоўнасьці … й стану здароўя самаго вучня.”

Бацькі спадзяюцца такім чынам атрымаць зразумелыя й канкрэтныя выкладкі праўнага і фінансавага характару, якія былі пакладзеныя ў абгрунтаваньне прынятага мясцовымі ўладамі рашэньня, каб зразумець “ці мае выкарыстанае абгрунтаваньне” выпадковы “памылкова-неправамерны характар альбо” яно “ўтрымлівае асэнсаваную ды ўзважаную пазыцыю” альбо цалкам “наўмысны характар, а таму …  – прымалася сьвядома й мэтанакіравана з разуменьнем ягонай канфліктагеннасьці й дыскрымінацыйнасьці, неадпаведнасьці палажэньням дзейснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаным міжнародным нормам права …”.

Да ўсяго гэтага, заяўнікі, не выключаючы й таго, што дыскрымінацыйнае рашэньне было прынятае “ПАМЫЛКОВА АЛЬБО ПА НЕЙКІХ ІНШЫХ ПРЫЧЫНАХ (напрыклад, НЕДАХОПУ ІНФАРМАЦЫІ)”,
“НАСТОЙЛІВА ПРОСЯЦЬ КІРАЎНІЦТВА ЖОДЗІНСКАГА ВЫКАНКАМУ ПЕРАГЛЯДЗЕЦЬ ДАДЗЕНАЕ РАШЭНЬНЕ Ў ЧАСТЦЫ ЗАБАРОНЫ БЕЛРУСКАМОЎНАГА НАВУЧАНЬНЯ Ў ГІМНАЗЫІ №1 У ЖОДЗІНЕ Й ЗАХАВАЦЬ АДЗІНУЮ Ў РЭГІЁНЕ ГІМНАЗЫЧНУЮ БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ ПРАГРАМУ НАВУЧАНЬНЯ, ПА ЯКОЙ НАВУЧАЎСЯ” ІХНЫ “СЫН ЯНКА ЛАПІЦКІ”, а таксама аб стварэньні рэальных гарантыяў у падтрыманьні “стабільнага дзяржаўнага прыярытэту” для “няспыннага й безканфліктнага працягу навучаньня” іхнага “сына на дзяржаўнай беларускай мове ў беларускім горадзе Жодзіне дзяржавы Беларусь”, – адзначаецца ў заяве.

У выпадку працягу канфлікту й дыскрамінацыйнага перасьледу заяўнікі спадзяюцца выкарыстаць запрашваемую ў выканкаме інфармацыю для прыняцьця рашэньня аб абароне сваіх грамадзянскіх правоў і законных інтарэсаў у вышэйшых установах, а таксама праз судовыя й праваахоўныя ўстановы.

Алесь ЛЕТА
,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Копія заявы ў фармаце WORD.

2 Responses to “Бацькі Янкі Лапіцкага зьвярнуліся ў Жодзінскі выканкам з адмысловым запытам”

  1. [...] не чакаць адказу зь мясцовага выканкаму (гл. матэрыял тут), які можа быць атрыманы імі ў самы апошні тэрмін (праз [...]

  2. [...] не чакаць адказу зь мясцовага выканкаму (гл. матэрыял тут), які можа быць атрыманы імі ў самы апошні тэрмін (праз [...]

Leave a Reply