Не забірай жыцьцё!
Мэтазгоднасьць замест законнасьці альбо небясьпечныя тэндэнцыі беларускага правасудзьдзя ПАСЛАНЬНІ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Лют 14

На сайце Эўрапейскай Камісыі па навучаньні правам чалавека для юрыстаў (HELP) можна знайсьці разнастайныя адукацыяныя онлайн рэсурсы па правах чалавека, карысныя для супольнасьцяў выкладчыкаў правоў чалавека ў Эўропе, прафэсыяналаў права і юрыстаў, а таксама для ўсіх зацікаўленых у праваабарончае дзейнасьці ды індывідуальнай абароне сваіх правоў.

Беларуская старонка сайту HELP створана й будзе папаўняцца адпаведнымі рэсурсамі адукацыйна-праўнага зьместу. На ёй таксама будуць разьмяшчацца матэрыялы й электронныя навучальныя праграмы, карысныя спасылкі ды іншая онлайн інфармацыя, зьвязаная з існуючымі і новымі навучальнымі курсамі ў галіне права, скіраванымі на дакладнае разуменьне й практычнае выкарыстаньне нормаў ЭКПЧ.

Праз Беларускую старонку адукацыйнай праграмы HELP Рады Эўропы можна будзе далучыцца да супрацы ды ўзаемадзеяньня прафэсыяналаў права ў кірунку разьвіцьця ўзаемных кантактаў, абмену фактамі, досьведам і матэрыяламі, а таксама практыкі онлайн навучаньня з выкарыстаньнем адзначанай праграмы Нelp (працуючай у межах абалонкавай плятформы Moodle на сайце Эўрапейскай Камісыі па навучаньні  правам чалавека).

Беларуская старонка адукацыйнай праграмы HELP Рады Эўропы

Уваход у сыстэму ДН

Увайсьці на сайт
(Cookies павінны быць дазволеныя у вашым браўзэры)Cookies павінны быць дазволеныя у вашым браўзэры
Некаторыя курсы можна пабачыць праз гасьцевы доступ

Цэтлікі: ,

Comments are closed.